Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Гадавіна пачатку паўстаньня Каліноўскага


Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў, карціна Пётры Сергіевіча
Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў, карціна Пётры Сергіевіча

Падзеі 22 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

22 студзеня 2014 году падчас Эўрамайдану ў Кіеве быў забіты беларус Міхась Жызьнеўскі. Пазьней яго прызнаюць Героем Украіны, у 2017-м прэзыдэнт Парашэнка перадасьць Зорку Героя бацькам. Забойца дагэтуль ня знойдзены.

Міхаіл Жызьнеўскі
Міхаіл Жызьнеўскі

Дзень у гісторыі

1558 — у гэты дзень пачалася Лівонская вайна, якая доўжылася 25 гадоў. Вайну вяла Маскоўская дзяржава супраць Лівонскага ордэна, ВКЛ (потым Рэчы Паспалітай), Швэцыі за кантроль над Лівоніяй, то бок выйсьцем да Балтыйскага мора.

1863 — пачатак паўстаньня 1863–1864 гадоў супраць расейскіх уладаў. Адным з кіраўніком паўстаньня быў Кастусь Каліноўскі.

1980 — затрымалі і выслалі акадэміка Андрэя Сахарава, расейскага і савецкага фізыка, праваабаронца і палітычнага дзеяча.

Андрэй Сахараў
Андрэй Сахараў

У гэты дзень нарадзіліся

1561 — Фрэнсіс Бэкан, ангельскі філёзаф, навуковец і грамадзкі дзеяч.

1778 — Джордж Байран, ангельскі паэт, лорд.

Джордж Байран, карціна Рычарда Вэстала
Джордж Байран, карціна Рычарда Вэстала

1890 — Ільдэфонс Бобіч, каталіцкі сьвятар, прыхільнік беларусізацыі каталіцкай царквы.

1898 — Сяргей Эйзэштэйн, савецкі рэжысэр, сцэнарыст, тэарэтык кіно і пэдагог.

1906 — Андрэй Александровіч, беларускі паэт.

Андрэй Александровіч
Андрэй Александровіч

1935 — Віктар Ракаў, беларускі паэт.

1935 — Аляксандар Мень, праваслаўны сьвятар, багаслоў, аўтар кніг па багаслоўі, гісторыі хрысьціянства і іншых рэлігій.

У памяці

1901 — Вікторыя, каралева Вялікай Брытаніі.

Каралева Вікторыя, прынц Альбэрт і іх дзеці, карціна Франца Гаўера Вінтэргальтэра
Каралева Вікторыя, прынц Альбэрт і іх дзеці, карціна Франца Гаўера Вінтэргальтэра

1978 — Алесь Салавей, беларускі паэт.

Алесь Салавей
Алесь Салавей

2012 — Яўген Шатохін, беларускі мастак.

Яўген Шатохін
Яўген Шатохін

2014 — Міхаіл Жызьнеўскі, актывіст Майдану, герой Нябеснай сотні. Ён загінуў падчас сутыкненьняў на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве, калі атрымаў агнястрэльнае раненьне ў сэрца.

Міхаіл Жызьнеўскі
Міхаіл Жызьнеўскі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG