Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі абрынулася частка шматпавярховага жылога дому. Жывых пад заваламі не знайшлі, аб загінулых не паведамілі

абноўлена

Цэнтар Гомля. Ілюстрацыйнае фота
Цэнтар Гомля. Ілюстрацыйнае фота

У Міністэрстве ў надзвычайных сытуацыях (МНС) Беларусі паведамілі, што ў ноч на 18 сьнежня выратавальнікі Рэспубліканскага атрада спэцыяльнага прызначэньня «ЗУБР» працавалі на месцы разбурэньня часткі шматпавярховага жылога дому ў Гомлі.

Як адзначаецца ў паведамленьні, месца інцыдэнту абсьледавалі дзьве кіналягічныя групы з выкарыстаньнем відэаэндаскопу і радара-дэтэктара, але пацярпелых не знайшлі.

«Пошукі вяліся ва ўмовах абломкаў, якія абрынуліся, і нестабільных элемэнтаў будаўнічых канструкцый, якія навісалі», — удакладнілі ў МНС.

У Telegram-канале Гомельскага аблвыканкаму паведамілі, што «жывых людзей пад заваламі не знайшлі». Ці ёсьць загінулыя — не паведамілі ні ўлады, ні МНС.

Інцыдэнт з разбурэньнем канструкцый на 7 паверсе шматпавярховага дому адбыўся ўдзень 17 сьнежня.

Згодна з папярэдняй вэрсіяй, гэта стала вынікам выбуху газу. Узгараньня на месцы здарэньня не было.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG