Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страйкам «Беларуськалію» заклікаў нарвэскую кампанію разарваць кантакт зь іх прадпрыемствам


Страйк шахтараў у Салігорску, жнівень 2020
Страйк шахтараў у Салігорску, жнівень 2020

Страйкам «Беларуськалію» заклікаў нарвэскую кампанію Yara разарваць кантакт зь беларускім прадпрыемствам


Чальцы страйкаму «Беларуськалію» запісалі відэазварот да кіраўніцтва нарвэскай кампаніі Yara, якая купляе беларускі калій. У звароце яны заклікалі разарваць кантракт з прадпрыемствам з прычыны шматлікіх фактаў парушэньня правоў працоўных.


«Ваш візыт у Беларусь у верасьні падарыў упэўненасьць шахтарам у правільнасьці сваёй працоўнай і грамадзянскай пазыцыі, — зьвяртаюцца беларусы да прадстаўнікоў нарвэскай кампаніі. — Ад моманту нашай сустрэчы прайшлі доўгія чатыры месяцы. Колькасьць удзельнікаў страйку за гэты час павялічылася практычна ў пяць разоў, нягледзячы на няспынныя ўвесь гэты час нядобрасумленныя паводзіны і рэпрэсіі з боку кіраўніцтва „Беларуськалію“».


Па словах заяўнікаў, дыялёг паміж кіраўніцтвам і страйкамам «Беларуськалію» так і не адбыўся. «Прадукцыя „Беларуськалію“ створаная ня толькі потым і мазалямі, але і крывёю маўклівых нявольнікаў — рабочых, чые правы парушаныя! Вы ўсё яшчэ маеце намер купляць прадукцыю, атрыманую такім шляхам? » — пішуць шахтары.

Страйкам, падкрэсьліваюць яны, ня мае права ўказваць кампаніі Yara падпісваць ці не кантракт зь «Беларуськаліем». У той жа час страйкам заяўляе, што «правы мірных грамадзян, працоўных «Беларуськалію» «парушаюцца дагэтуль, часам гэтыя парушэньні каштуюць жыцьця, і калі кампанія Yara выконвае этычныя прынцыпы ўласнага кодэксу паводзінаў з бізнэс-партнэрамі, то разрыў кантракту — гэта пытаньне гонару кампаніі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG