Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія Yara запатрабавала ад «Беларуськалію» адпаведнасьці Кодэксу паводзін для бізнэс-партнэраў


Вышка аднаго з рудаўпраўленьняў «Беларуськалію», 31 жніўня 2020
Вышка аднаго з рудаўпраўленьняў «Беларуськалію», 31 жніўня 2020

Прадстаўнікі нарвэскай кампаніі Yara правялі перамовы з кіраўніцтвам «Беларуськалію» і незалежнымі прафсаюзаў.

Генэральны дырэктар Yara International Свайн Тур Гульсэтэр, карпаратыўны прадстаўнік супрацоўнікаў кампаніі, і два мэнэджары наведалі Менск, дзе 10 сьнежня сустрэліся з кіраўніцтвам «Беларуськалію» і прадстаўнікамі незалежных прафсаюзаў, паведаміў Беларускі незалежны прафсаюз.

Паводле Свайна Гульсэтэра, у Беларускай калійнай кампаніі абмеркавалі адпаведнасьць «Беларуськалію» Кодэксу паводзін для бізнэс-партнэраў Yara. Нарвэская кампанія паабяцала апублікаваць паляпшэньні, узгодненыя з кіраўніцтвам «Беларуськалію».

Таксама прадстаўнік Yara сустрэўся з старшынёй афіцыйнага прафсаюзу. Гаварылі пра пытаньні аховы працы, тэхніку бясьпекі, няшчасныя выпадкі і сьмерці на прадпрыемстве, дыскрымінацыю па прыкмеце сяброўства ў прафсаюзе, пакараньні за ўдзел у страйку.

Потым у пасольства Швэцыі запрасілі прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў:

  • прэзыдэнта Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука,
  • старшыню Беларускага незалежнага прафсаюзу Максіма Пазьнякова,
  • міжнароднага сакратара БНП Лізавету Мерляк.

Яны абмеркавалі з прадстаўнікамі Yara сытуацыю з правамі працоўных на «Беларуськаліі».

Yara зьяўляецца найбуйнейшым у сьвеце пакупніком мінэральных угнаеньняў. Беларусь для Yara — адна зь дзевяці краін, дзе яна купляе ўгнаеньні.

Кампанія неаднойчы выказвала заклапочанасьць парушэньнем правоў салігорскіх шахтароў.

Страйкам «Беларуськалію» неаднаразова заяўляў пра перасьлед уладамі і кіраўніцтвам прадпрыемства работнікаў, якія выказвалі нязгоду з афіцыйнымі вынікамі прэзыдэнцкіх выбараў, у тым ліку шляхам удзелу ў вулічных акцыях і страйках.

Менскі абласны суд прызнаў страйк на прадпрыемстве незаконным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG