Дата дня
21 студзеня 1950 году памёр Джордж Оруэл, ангельскі навэліст і журналіст. Оруэл увайшоў у сусьветную літаратуру як аўтар антыўтопіяў «Фэрма» і «1984».
Таксама ў гэты дзень
1793 — падчас Вялікай францускай рэвалюцыі пакаралі сьмерцю былога караля Людовіка XVI.
1954 — у ЗША спусьцілі на ваду першую ў сьвеце атамную падводную лодку «Наўтылюс».
1965 — у Менску адкрылі першы ў Беларусі Палац шлюбаў.
У гэты дзень нарадзіліся
1818 — Адам Кіркор, беларускі археоляг і выдавец.
1905 — Крыстыян Дыёр, францускі кутур’е.
1923 — Аркадзь Астрамецкі, беларускі цымбаліст.
1941 — Плясіда Дамінга, гішпанскі сьпявак.
1953 — Пол Ален, амэрыканскі бізнэсмэн, заснавальнік Microsoft.
У памяці
1924 — памёр Уладзімір Ленін, лідэр расейскай рэвалюцыі 1917 году і першы кіраўнік савецкай дзяржавы.
1926 — памёр Язэп Салавей, беларускі нацыянальны дзяяч і журналіст.
1938 — загінуў у ГУЛАГу беларускі паэт Янка Туміловіч.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com