Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Bild: першая нямецкая кампанія адмовілася ад «Паўночнага патоку – 2»


Нямецкае выданьне Bild паведаміла пра адмову кампаніі Bilfinger SE удзельнічаць у будаўніцтве газаправоду «Паўночны паток – 2»

Адзначаецца, што гэта першая нямецкая кампанія, якая выйшла з удзелу ў праектах.

Bild спасылаецца на электронную перапіску прадстаўнікоў кампаній, якая трапіла ў распараджэньне часопісаў. Паводле гэтай перапіскі, у Bilfinger SE прынялі рашэньне аб скасаваньні дамоваў з «Паўночным патокам – 2» празь небясьпеку амэрыканскіх санкцый, якія абвясьцілі ўлады ЗША яшчэ на мінулым тыдні.

Bild адзначае, што ў Bilfinger SE было некалькі кантрактаў з «Паўночным патокам – 2»: у прыватнасьці, дамова на 15 мільёнаў эўра на распрацоўку сыстэмы бясьпекі для газаправоду.

Раней ЗША ўвялі санкцыі супраць удзельніка «Паўночнага патоку – 2», расейскага трубаўкладчыка «Фартуна», які ў сьнежні дапамог аднавіць будаўніцтва газаправоду ў водах Нямеччыны.

Да гэтага працы не вяліся амаль год праз пагрозу санкцыяў. Таксама ЗША ўвялі абмежавальныя меры ў дачыненьні да кампаніяў – уладальніц трубаўкладчыкаў «КВТ-Рус», кампаніяў «Рустанкер» і суднаў Sierra і «Максім Горкі», якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве.

Учора «Газпром» чарговы раз папярэдзіў інвэстараў аб магчымасьці замарожваньня праекту. За дзень да гэтага Нямеччына прыпыніла дазвол на будаўніцтва трубаправода ў сваіх тэрытарыяльных водах у сувязях са скаргамі мясцовых эколягаў.

У сьнежні мінулага году Кангрэс ЗША прыняў бюджэт на 2021 год, у якім ёсьць пункты аб штрафах на продаж, арэнду альбо прадастаўленьня судоў-трубаўкладчыкаў для будаўніцтва «Паўночнага патоку – 2».

Адміністрацыя Трампа неаднаразова крытыкавала Нямеччыну і іншыя эўрапейскія краіны за тое, што яны разьлічвалі на пастаўкі вуглевадародаў з Расеі і тым самым спрыялі пашырэньню палітычнага ўплыву Масквы. Расейскія ўлады ў адказ называюць «Паўночны паток – 2» выключна эканамічным праектам і абвінавачваюць ЗША ў палітычным ціску на бізнэс.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG