Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крамлёўская шпілька Лукашэнку


Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка, Сочы, 15 лютага 2019

Рэакцыя крамлёўскага прэсавага сакратара Дзьмітрыя Пяскова на скасаваны чэмпіянат сьвету па хакеі ў Беларусі ўяўляе сабой выразны кантраст з тымі рытарычнымі громамі і маланкамі, якія гучаць на гэты конт ад прадстаўнікоў афіцыйнага Менску

«Скрадзенае сьвята», «спонсары сталі ахвярамі палітычных гульняў» «прэцэдэнт, пры якім спаборніцтвы могуць дагаджаць інтарэсам палітыканаў» — словам, гарачае абурэньне.

А з Крамля гучыць усяго толькі шкадаваньне. І пры гэтым — з нагоды таго, што «такія рашэньні давялося (!) прыняць».

Іншымі словамі, для Пяскова скасаваньне чэмпіянату ў Менску — гэта ня прошукі падступнага Захаду, «ворага славянства», не ідэалягічная дывэрсія, не замах на сувэрэнітэт Беларусі.

Проста давялося. Так жыцьцё склалася. Зьбег абставінаў непераадольнай сілы. А можа Беларусь і сапраўды ня здолела гарантаваць належную бясьпеку спаборніцтва, што стала афіцыйнай матывацыяй пераносу чэмпіянату зь Менску.

А то там то каранавірус адно «псыхозам» палічаць, то парад на 9 траўня зладзяць, то адсутнасьць карантынных мераў абвесьцяць найлепшай стратэгіяй барацьбы з «псыхозам». Небясьпечна там, словам. Ня тое, што ў Расеі.

Напэўна, ня варта перабольшваць значэньне гэтага кантрасту паміж палкасьцю афіцыйнага Менску ў гэтым пытаньні і касьмічным холадам крамлёўскай рэакцыі.

Але гэта безумоўна шпілька, намёк на тое, што ў супрацьстаяньні Беларусі з Захадам Крэмль ня будзе сабакам, якім круціць хвост.

У Крамля сваё супрацьстаяньне з Захадам і ён ад яго адмаўляцца не зьбіраецца. А ў Лукашэнкі — сваё. Хай змагаецца. Сам.

Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцы

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG