Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Прэцэдэнт, пры якім спаборніцтвы могуць дагаджаць інтарэсам палітыканаў», — аргкамітэт хакейнага чэмпіянату сьвету ў Менску


Вожык — талісман чэмпіянату сьвету ў хакеі, які забралі ў Беларусі
Вожык — талісман чэмпіянату сьвету ў хакеі, які забралі ў Беларусі

Арганізацыйны камітэт падрыхтоўкі і правядзеньня чэмпіянату сьвету ў хакеі з шайбай выказаў шкадаваньне аб пераносе турніру зь Беларусі. У Менску лічаць, што на перанос турніру ў іншую краіну паўплывалі не зьвязаныя са спортам людзі.

У аргкамітэце заявілі, што такім рашэньнем створаны прэцэдэнт, пры якім спартовыя спаборніцтвы могуць ператварацца ў «інструмэнт разладу і ціску, каб дагадзіць інтарэсам палітыканаў».

З моманту выбару ў якасьці арганізатара чэмпіянату сьвету 2021 году Беларусь, на думку аргкамітэту, «няўхільна выконвала ўсе кантрактныя абавязаньні» і ўжо правяла значную працу. Згадалі ў заяве і праведзеныя ў Беларусі Эўрапейскія гульні 2019 году.

Разам з тым, у аргкамітэту засталася вера, што спорт захавае аб’яднаўчую сілу, і ў тое, што міжнародная спартовая супольнасьць зможа «выйсьці з-пад уплыву палітычных і фінансавых сілаў», а хакейная сям’я «стане яшчэ мацнейшай і ня будзе азірацца на палітычныя амбіцыі людзей, якія ня маюць нічога агульнага са спортам».

Перад тым, як 18 студзеня Міжнародная фэдэрацыя хакею афіцыйна аб’явіла аб пазбаўленьні Менску матчаў чэмпіянату сьвету, асноўныя спонсары хакейных форумаў Nivea, Škoda, Liqui Moly і Tissot катэгарычна заявілі, што будуць падтрымліваць хакейны чэмпіянат сьвету толькі ў тым выпадку, калі Беларусь пазбавяць права прымаць турнір.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG