Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сацсеткі пра скасаваны хакей у Беларусі: Пройдзе чэмпіянат паміж АМАПам і спэцназам


Аўтары: UliaLi і Дызайнэр Свабода

Наведнікі сацсетак актыўна камэнтуюць рашэньне Міжнароднай Фэдэрацыі хакею пазбавіць афіцыйны Менск магчымасьці праводзіць сёлета ў Беларусі чэмпіянат сьвету

Вось некаторыя з гэтых водгукаў.

Пісьменьнік Саша Філіпенка, які раней зьвяртаўся з адкрытымі лістамі да кіраўніка Міжнароднай Фэдэрацыі хакею Рэнэ Фазэля, піша: «Дарагі Рэнэ, 1:0»

«Як убачым яго адстаўку, так і будзе 2:0 і фінальны сьвісток», — камэнтуе пад гэтым допісам Кірыл Атаманчык.

Gypsynkov: «Генэральная пракуратура Беларусі распачала міжнародны вышук Рэнэ Фазэля».

Cyniczny Bulbash: «У Беларусі пройдзе ЧС па хакеі паміж АМАПам і спэцназам. Пераможцу цёплая казарма і пазачарговае званьне».

А праўладны палітоляг Пётра Пятроўскі прапануе правесьці альтэрнатыўны чэмпіянат:

«Расея і Казахстан маглі б у знак салідарнасьці паўдзельнічаць у ім замест скрадзенага. Беларусі варта было б яшчэ запрасіць да ўдзелу ў ім каманды Кіргізстану і Армэніі, а таксама краінаў, якія ўваходзяць у ШАС і Сэрбіі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG