Напярэдадні яна апублікавала ў сябе на старонцы ў Facebook адказ са Сьледчага камітэту.
Па выніках праверкі Савецкі раённы аддзел Сьледчага камітэту вырашыў адмовіць ва ўзбуджэньні крымінальнай справы. Паводле пацярпелай, на якую спасылаецца сайт dev.by, у жніўні амапаўцы высьпяткамі пагналі яе зь іншымі ў бок аўтазакаў.
«Я ня памятаю дакладна, у які момант мяне ўдарылі па калене. Зьбілі з ног, але і калі я ўжо ляжала на асфальце, білі нагамі ў берцах. Памятаю рэзкі боль у калене, не магла наступаць на нагу, калі цягнулі ў аўтазак. Тое, што гэта пералом, зразумела адразу і спрабавала хоць неяк фіксаваць калена ў патрэбным становішчы, што ўскладнялася тым, што іншыя амапаўцы штурхалі ў тое ж месца», — згадвае дзяўчына.
Дыягназ быў зафіксаваны лекарамі. Дзяўчына напісала скаргу разам з сотнямі іншых. Але ніводнай справы па фактах зьбіцьця, катаваньняў і забойстваў пратэстоўцаў не завялі.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com