Лінкі ўнівэрсальнага доступу

15 журналістаў праходзяць падазраванымі ў крымінальных справах, 9 зь іх — у СІЗА. ВІДЭАЗВАРОТ


Акцыя салідарнасьці журналістаў. Менск, 3 верасьня 2020 году.
Акцыя салідарнасьці журналістаў. Менск, 3 верасьня 2020 году.

Беларускія журналісты выступілі зь відэазваротам аб непрымальнасьці гвалту, крымінальных і адміністрацыйных справаў супраць калег.

Праца журналістаў у Беларусі ў поствыбарчы пэрыяд у 2020 годзе стала практычна немагчымай: затрыманьні, пазбаўленьне акрэдытацый і статусу СМІ, зьбіваньне і крымінальныя справы. Стваральнікі відэа адзначылі, што ў роліку сабралі толькі частку гісторый, якія цяпер перажываюць незалежныя мэдыя Беларусі.

Больш за ўсё затрыманьняў рэпартэраў прыпала на жнівень — 160, а 97 разоў яны адбывалі адміністрацыйныя арышты. 9 прадстаўнікоў СМІ на гэты момант у СІЗА у крымінальных справах, усяго справы завялі на 15 журналістаў.

62 журналісты пацярпелі ад гвалту сілавікоў.

Сваёй гісторыяй на відэа падзяліўся і журналісты Радыё Свабода, якія зазналі рэпрэсіі. Алег Грузьдзіловіч прыгадаў, як яго без тлумачэньня прычынаў пазбавілі акрэдытацыі, а затым адправілі ў баранавіцкі ізалятар на 15 дзён, дзе ён падхапіў каранавірус і двухбаковую пнэўманію.

Андрэй Рабчык паведаміў, што яго затрымлівалі 4 разы, прычым як пасьля выбараў, так і да іх. Яго таксама пазбавілі акрэдытацыі.

Журналісты патрабуюць неадкладна вызваліць прадстаўнікоў мэдыя і палітвязьняў, спыніць іх перасьлед, прыцягнуць да адказнасьці вінаватых у парушэньні правоў журналістаў і іншых грамадзян.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG