Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксей Навальны заявіў, што вернецца ў Расею 17 студзеня, нягледзячы на пагрозу зьняволеньня


Аляксей Навальны
Аляксей Навальны

Расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны абвясьціў пра сваё хуткае вяртаньне ў Маскву. Ён зьбіраецца прыляцець у Расею 17 студзеня.

У сваім інстаграме Навальны, вядомы шэрагам гучных расьсьледаваньняў карупцыі ў атачэньні прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна, паведаміў пра хуткае вяртаньне на радзіму. Нягледзячы на спробу яго атруціць, Аляксей Навальны не застанецца ў Нямеччыне, дзе праходзіў лячэньне і рэабілітацыю.

«Пытаньня „вяртацца ці не“ перада мною не стаяла ніколі. Проста таму, што я не зьяжджаў. Я апынуўся ў Нямеччыне, прыехаўшы ў яе ў рэанімацыйнай скрынцы, з адной прычыны: мяне спрабавалі забіць».

Плянаў заставацца ў палітычнай эміграцыі Навальны ня мае. Ён сказаў, што сумуе па Расеі і па Маскве. 17 студзеня ён вернецца рэйсам дзяржаўнай расейскай кампаніі «Победа», квіток на рэйс ён ужо купіў.

Раней пасьля рэйсу ў Омск, дзе Навальнаму зрабілася кепска проста ў самалёце, у арганізьме палітыка знайшлі сьляды прэпарату «Новичок». Лябараторыі Францыі, Швэцыі і Арганізацыі забароны хімічнай зброі пасьля ўзяцьця аналізаў пацьвердзілі наяўнасьць атруты ў арганізме расейскага апазыцыянэра.

У сувязі з атручэньнем Навальнага Эўразьвяз уключыў у санкцыйны сьпіс кіраўніка ФСБ Аляксандра Бортнікава, першага намесьніка кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Расеі Сяргея Кірыенку і кіраўніка Ўправы ўнутранай палітыкі пуцінскай адміністрацыі Андрэя Ярына. Вялікая Брытанія таксама ўвяла санкцыі супраць гэтых асобаў.

12 студзеня расейская Фэдэральная служба выкананьня пакараньняў зьвярнулася з хадайніцтвам у Сіманаўскі раённы суд Масквы з просьбай замяніць Навальнаму ўмоўны тэрмін на рэальны ў справе «Іў Рашэ», калі Навальнага асудзілі на 3,5 года ўмоўна, а ягонага брата Алега адправілі ў калёнію агульнага рэжыму на такі самы тэрмін.

29 сьнежня 2020 года Сьледчы камітэт пачаў супраць Навальнага новую крымінальную — аб крадзяжы 356 мільёнаў рублёў ахвяраваньняў, якія прызначаліся некалькім арганізацыям, зьвязаным з апазыцыйным палітыкам. Навальны назваў гэтую справу помстай за ягонае расьсьледаваньне аб атручэньні, у якім ён абвінаваціў супрацоўнікаў ФСБ і прывёў доказы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG