Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар прамысловасьці Беларусі расказаў, як дзейнічаюць эўрапейскія санкцыі


Менскі завод колавых цягачоў (МЗКЦ), адно з прадпрыемстваў, якое трапіла пад эўрапейскія санкцыі за падтрымку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Міністар прамысловасьці Беларусі Пятро Пархомчык паведаміў, што некаторыя эўрапейскія прадпрыемствы зацягваюць пастаўкі камплектных частак пасьля ўвядзеньня санкцыяў.

Па словах Пятра Пархомчыка, гэта прадпрыемствы зь Фінляндыі і Нямеччыны, якія не прывозяць камплектуючыя своечасова. Але задачай міністэрства Пархомчык бачыць выкарыстаньне іншых мэханізмаў, у прыватнасьці імпартазамяшчэньне зь лякалізацыяй кампанэнтаў, піша БелТА.

Сам Лукашэнка назваў санкцыі Эўразьвязу ў дачыненьні беларускіх прамысловых прадпрыемстваў бандыцкімі і даручыў на ўзроўні ўраду зрабіць сымэтрычны адказ.

У сьнежні ў новы санкцыйны пакет ЭЗ уключылі 29 фізычных і 7 юрыдычных асобаў. Пад санкцыі трапілі падпалі ў тым ліку «Белтэхэкспарт», Менскі завод колавых цягачоў, Dana holdings і «Сінэзіс». Акрамя таго, у пералік увайшлі таксама галоўнае гаспадарчае ўпраўленьне Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта, «АГАТ-электрамэханічны завод», «140-ы рамонтны завод».

У Эўразьвязе прыступілі да фармаваньня чацьвёртага санкцыйнага пакету, але яго абмеркаваньня яшчэ не было.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG