Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ня трэба баяцца, трэба ўжо паказваць зубы». Лукашэнка прыгразіў Захаду «сымэтрычнымі санкцыямі»


Аляксандар Лукашэнка на базе АМАПу.
Аляксандар Лукашэнка на базе АМАПу.

Аляксандар Лукашэнка прыняў з дакладам віцэ-прэм’ера Юрыя Назарава і міністра прамысловасьці Пятра Пархомчыка.

Сярод іншага ён спыніўся на наступствах заходніх санкцый, якія назваў «бандыцкімі». Як перадаеБелТА, урадоўцы атрымалі заданьне выпрацаваць «сымэтрычны адказ».

«Пара-тройка нашых прадпрыемстваў трапілі пад так званыя бандыцкія санкцыі з боку Захаду. Вырашыце гэтае пытаньне ва ўрадзе: мы павінны сымэтрычна адказаць. Паглядзець, якія краіны гэта зрабілі, і адпаведным чынам адрэагаваць. У Беларусі працуюць тысячы замежных прадпрыемстваў — дробныя, сярэднія, буйныя. Гэтыя краіны мусяць зразумець: у нас добра зь імі — добра гэтым прадпрыемствам. Калі яны зрабілі крокі ў няправільным кірунку і пачынаюць нас нахіляць, мы павінны сымэтрычна адказаць. Ня трэба баяцца, трэба ўжо ім паказваць зубы», — загадаў Лукашэнка.

У канцы мінулага году Рада Эўразьвязу абнародавала трэці санкцыйны пакет у дачыненьні да Беларусі, які ўводзіць эканамічныя абмежаваньні для шэрагу юрыдычных асобаў.

Пад санкцыі падпалі такія дзяржаўныя структуры і прыватныя кампаніі, як Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта, «Белтэхэкспарт», «АГАТ», Менскі завод колавых цягачоў, «140-ы рамонтны завод», «Сінэзіс», Dana holdings.

Неўзабаве плянуецца абмеркаваць наступны пакет санкцый супраць беларускага рэжыму.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG