Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэцыя падтрымлівае пашырэньне санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі


Сьвятлана Ціханоўская і Ан Ліндэ

У лісьце Народнай амбасадзе Беларусі ў Швэцыі міністарка замежных справаў Ан Ліндэ напісала, што ўрад яе краіны падтрымлівае пашырэньне санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі.

Ліндэ лічыць, што для ЭЗ важна дзейнічаць аднадушна і рашуча, і лічыць, што санкцыі эфэктыўныя, калі яны карыстаюцца шырокай міжнароднай падтрымкай, і таму будзе працаваць на пашырэньне санкцый праз міжнародныя арганізацыі.

«Швэдзкі ўрад зрабіў дэмакратыю адным са сваіх галоўных прыярытэтаў на гэтую ўрадавую кадэнцыю, і на працягу многіх гадоў Швэцыя палітычна і з дапамогай матэрыяльнай дапамогі падтрымлівала імкненьне да дэмакратычных пераменаў у Беларусі. Мы працягнем гэта рабіць». — напісала Ліндэ.

Швэцыя мае намер выкарыстоўваць усе даступныя інструмэнты, у тым ліку ў рамках ААН і АБСЭ, каб уплываць на разьвіцьцё ў «правільным кірунку» і працаваць над тым, каб Беларусь выконвала свае абавязацельствы ў дачыненьні да правоў чалавека і асноўных правоў і свабодаў.

З пачатку года Швэцыя зьяўляецца старшынёй АБСЭ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG