Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калесьнікаву перавялі з Жодзіна ў Менск, Трампу пагражае другі імпічмэнт. Найважнейшае за 11 студзеня


Марш мудрасьці ў Горадні ў сьнежні 2020 году.
Марш мудрасьці ў Горадні ў сьнежні 2020 году.

Найважнейшае за 11 студзеня

У Беларусі працягваюцца выступленьні пэнсіянэраў супраць Лукашэнкі. 11 студзеня акцыі адбыліся ў Горадні і Менску.

Каардынатарку перадвыбарчага штабу Віктара Бабарыкі Марыю Калесьнікаву перавялі з жодзінскай турмы ў менскі сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага. Марыю этапавалі ў Менск 8 студзеня на цягніку.

11 студзеня суд Партызанскага раёну Менску разгледзеў скаргу адваката Ігара Лосіка на атрыманьне пад вартай яго падабароннага. Скаргу пакінулі без задавальненьня. Лосік застаецца пад вартай у СІЗА Жодзіна.

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ў панядзелак апублікавала тэкст рэзалюцыі аб імпічмэнце прэзыдэнта Дональда Трампа. Кіраўнік выканаўчай улады ЗША абвінавачваецца ў «падбухторваньні да бунту».

Страйкавы камітэт «Беларуськалію» заклікаў генэральнага дырэктара нарвэскай кампаніі Yara International, якая купляе ў Беларусі калійныя ўгнаеньні, запатрабаваць ад кіраўніцтва прадпрыемства выкананьня абяцаньняў.

Прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі хакею Рэнэ Фазэль прыляцеў у Менск, каб абмеркаваць пэрспэктывы заплянаванага сёлета ў Беларусі і Латвіі хакейнага чэмпіянату сьвету.

Беларуская нафтавая кампанія не працягнула дамову зь літоўскім чыгуначным перавозьнікам, які перавозіў прадукцыю з Мазырскага НПЗ у Клайпэдзкі порт.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG