Лінкі ўнівэрсальнага доступу

BYPOL: Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў зь менскага АМАПу сышла чвэрць супрацоўнікаў


Аляксандар Лукашэнка раздае ўзнагароды амапаўцам
Аляксандар Лукашэнка раздае ўзнагароды амапаўцам

Ініцыятыва BYPOL, якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў сілавых структур, працягвае вывучаць матэрыялы аб праваахоўных органах Беларусі.

У распараджэньне BYPOL трапілі матэрыялы, зьвязаныя з колькасным складам АМАП ГУУС Менгарвыканкаму.

Дадзеныя сьведчаць, што пасьля леташніх выбараў з падразьдзяленьня сышлі больш за 24% супрацоўнікаў.

Цяпер штатная колькасьць байцоў АМАП ГУУС Менгарвыканкаму складае 637 адзінак. Паводле стану на лістапад 2020 году, атрад быў укамплектаваны на 91,5%, або 583 супрацоўнікамі.

Ад жніўня па лістапад падразьдзяленьне пакінулі 156 чалавек: 106 звольніліся, 50 перавяліся ў іншыя службы. На іх месца прынялі 153 супрацоўнікаў, некамплект на пачатак сьнежня склаў 54 адзінкі.

Аднак, як заўважае «Эўрарадыё», у табліцы па спасылцы ў тэлеграм-канале BYPOL няма графы «Агулам», таму яе можна інтэрпрэтаваць і іначай. Лічбы звальненьня і прыёму ў шэрагі АМАП ідуць паводле нарастальнай, і іх ня трэба складаць паміж сабой. Тады атрымаецца, што ад лютага да лістапада 2020 году менскі АМАП пакінулі 47 байцоў: 33 былі звольненыя, а яшчэ 14 пераведзеныя ў іншыя падразьдзяленьні. За той жа час на службу было прынята 45 супрацоўнікаў.

Ініцыятыва просіць усіх, хто мае дадатковую інфармацыю аб становішчы ў праваахоўных органах, паведамляць у каналы BYPOL.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG