Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Балаба прызнаў Лукашэнку «паўнавартасным байцом АМАПу» і ўручыў яму чорны бэрэт. ФОТА


Лукашэнка з аўтаматам прыляцеў у рэзыдэнцыю, Менск, 23 жніўня.
Лукашэнка з аўтаматам прыляцеў у рэзыдэнцыю, Менск, 23 жніўня.

Амапаўцы «за асаблівыя заслугі» ўручылі Лукашэнку чорны бэрэт, бо ён быў у іх баявых парадках.

Аляксандра Лукашэнку ў часе наведваньня базы менскага АМАПу ўганаравалі чорным бэрэтам, паведамляе БелТА.

Лукашэнка сказаў, што наўрад ці здасьць неабходныя выпрабаваньні на права нашэньня бэрэта. Але, як патлумачыў камандзір АМАПу ГУУС Менгарвыканкама Дзьмітры Балаба, чорны бэрэт уручаны Лукашэнку «за асаблівыя заслугі», што прадугледжана адпаведным палажэньнем аб яго нашэньні:

«Вы былі з намі ў баявых парадках, і цяпер вы паўнавартасны баец АМАПу», — сказаў Балаба.

Аляксандар Лукашэнка і чорны бэрэт.
Аляксандар Лукашэнка і чорны бэрэт.

Рашэньне ўзнагародзіць Лукашэнка чорным бэрэтам (для яго атрыманьня неабходна прайсьці спэцыяльныя выпрабаваньні) прыняла рада камандзіраў атраду.

Аляксандар Лукашэнка выступае на база Менскага АМАПу.
Аляксандар Лукашэнка выступае на база Менскага АМАПу.

Падчас маршу пратэсту 23 жніўня СМІ распаўсюдзілі фатаграфіі і відэа Лукашэнкі з аўтаматам «Калашнікава» ў яго рэзыдэнцыі.

У той дзень пратэстоўцы ўпершыню дайшлі да Палацу Незалежнасьці. Яны спыніліся за некалькі дзясяткаў мэтраў ад кардону, выстаўленага сілавікамі па ўсёй шырыні праспэкту. Праз гадзіну пратэстоўцы сышлі ад палаца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG