Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Славуты віцебскі арт-паб «Торвальд» пасьля праверак спыняе працу


Пасьля таго, як паб не працаваў у дзень сканчэньня ўльтыматуму Ціханоўскай, да іх прыйшлі праверкі. 11 студзеня «Торвальд» вымушаны закрыцца.

«Раптоўна ў памяшканьнях, якія мы займаем і якія існуюць ужо больш за 150 гадоў, выявіліся надзвычай сур’ёзныя недахопы: прыступкі занадта высокія, а калідоры — неймаверна вузкія. Гэтыя недасканаласьці разам з адмысловымі службамі, што вельмі клапоцяцца аб нашай з вамі бясьпецы, вымушаюць нас прыпыніць сваю дзейнасьць», — паведаміў «Торвальд».

Перад закрыцьцём гаспадары арт-паба заклікалі «разабраць „Торвальд“ на сувэніры» — купіць што заўгодна з начыньня, аздабленьня і інтэрʼеру памяшканьня.

Заснавальнік «Торвальда» Віталь Броўка
Заснавальнік «Торвальда» Віталь Броўка

«Торвальд» адкрыўся на гістарычнай вуліцы Віцебску ў 2016 годзе і хутка стаў нефармальным цэнтрам беларускага культурнага жыцьця ў Віцебску.

Тут гатавалі нацыянальныя стравы і напоі, гасьцей абслугоўвалі па-беларуску. Праводзілі канцэрты і творчыя сустрэчы, фэст вышыванкі і курсы «Мова нанова».

У маразы 2017 году наведнікаў частавалі бясплатнай гарбатай.

Вясной 2020-га гатавалі і адвозілі мэдыкам гарачыя абеды.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG