Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кавярня, дзе падчас акцыі сілавікі разьбілі шкляныя дзьверы, зачыняецца


Сілавікі каля разьбітых дзьвярэй кавярні O’Petit 6 верасьня

Менская кавярня O’Petit зачыняецца на няпэўны тэрмін. Яна стала шырока вядомай пасьля таго, як 6 верасьня падчас акцыі пратэсту сілавікі разьбілі яе шкляныя дзьверы, піша Tut.by.

«Зь вялікім жалем паведамляем, што заўтра наш апошні працоўны дзень. Мы вымушаныя зачыніцца на няпэўны тэрмін», — паведамілі ў Інстаграме кавярні 4 сьнежня.

Кавярня O’Petit на праспэкце Пераможцаў, 3 не працавала 26 кастрычніка — у дзень сканчэньня «ўльтыматуму Ціханоўскай».

Пасьля гэтага ва ўстанову з праверкамі прыйшла санстанцыя, і кавярня часова зачынілася. Потым прыйшлі з МНС, 12 лістапада стала вядома, што паводле рашэньня ведамства кавярню аштрафавалі больш як на шэсьць тысяч рублёў.

6 верасьня ў O’Petit спрабавалі схавацца ўдзельнікі акцыі пратэсту. Супрацоўнікі ГУБАЗіК разьбілі ўваходныя дзьверы і затрымалі пратэстоўцаў. Пасьля гэтага менчукі прыйшлі падтрымаць кавярню — чарга ў яе стаяла некалькі дзён запар.

Чарга ў кавярню O’Petit 7 верасьня
Чарга ў кавярню O’Petit 7 верасьня

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG