Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пляны забойства апанэнтаў. Пэнсіянэры зноў выйшлі з пратэстам. Памёр Фэлікс Шкірманкоў. Найважнейшае за 4 студзеня


Cьнежную скульптуру на прыватным агародзе прызналі несанкцыянаваным пікетам. Гомельскі раён.
Cьнежную скульптуру на прыватным агародзе прызналі несанкцыянаваным пікетам. Гомельскі раён.

Найважнейшае за 4 студзеня

Аўтарытэтнае брусэльскае выданьне EUObserver апублікавала запіс размовы 2012 году з удзелам кагосьці, чый голас нагадвае голас тагачаснага старшыні КДБ Вадзіма Зайцава. У размове абмяркоўваліся пляны забойства за мяжою апанэнтаў рэжыму Лукашэнкі, у прыватнасьці Паўла Шарамета, забітага ў 2016 годзе ў Кіеве.

Адміністратар тэлеграм-каналу «Беларусь галаўнога мозгу» і фрылансэр-кансультант беларускай службы «Радыё Свабода» Ігар Лосік знаходзіцца за кратамі 193 дні. Яго галадоўка працягваецца ўжо 21 дзень.

Менскія пэнсіянэры адкрылі лік пратэстаў у 2021 годзе. 4 студзеня каля гандлёвага цэнтру «Дана Мол», што побач са станцыяй мэтро «Ўсход» і Нацыянальнай бібліятэкай, стаў ланцуг пэнсіянэраў зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.

Сёньня на 95-м годзе жыцьця пайшоў з жыцьця вэтэран Другой сусьветнай вайны, адзін з найстарэйшых сябраў БНФ, пісьменьнік Фэлікс Шкірманкоў. Прычына сьмерці — каранавірус.

Увечары 4 студзеня ў вёсцы Нача Крупскага раёну супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі затрымалі актывістку Вольгу Маёраву.

Жыхар Гомельскага раёну зьляпіў у сябе ў двары сьнегавіка і напісаў на ім «Жыве Беларусь». Праз два дні да яго прыйшоў участковы і склаў пратакол за пікет.

Згодна з афіцыйнымі дадзенымі на 1 сьнежня 2020 году, зьнешні дзяржаўны доўг Беларусі склаў 18,2 млрд даляраў. Ад пачатку году ён павялічыўся на 1 млрд даляраў і стаў рэкордным.

Грамадзяне Беларусі два гады змогуць бясплатна атрымліваць польскую нацыянальную візу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG