Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Літвы павіншаваў беларусаў з Новым годам


Гітанас Наўседа. архіўнае фота

Гітанас Наўседа напісаў віншаваньне па-беларуску.

«Беларускаму народу сёлета выпала гістарычнае выпрабаваньне — і біч ковіду, і крывавая барацьба за свабоду і дэмакратыю. У вашай барацьбе Літва і ўвесь ЭЗ — разам зь беларускай грамадой! Цярпеньня, трываласьці і веры! Жадаю, каб вашы надзеі ў новым годзе спраўдзіліся!» — напісаў Наўседа.

Гэта ня першы беларускамоўны допіс Гінтаса Наўседы. У чэрвені ён заклікаў не запускаць Астравецкую АЭС.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG