Дзьмітрыя Баскава, якога зьвязваюць з канфліктам, які прывёў да сьмерці Бандарэнкі, заўважылі ў навагоднім звароце Лукашэнкі

Дзьмітры Баскаў на навагоднім звароце Аляксандра Лукашэнкі
Дзьмітры Баскаў на навагоднім звароце Аляксандра Лукашэнкі

Выданьне Tribuna.com заўважыла падчас навагодняга звароту Аляксандра Лукашэнкі старшыню беларускай фэдэрацыі хакею Дзьмітрыя Баскава і шэраг іншых спартоўцаў і спартовых функцыянэраў.

Выданьне Tribuna.com заўважыла падчас навагодняга звароту Аляксандра Лукашэнкі старшыню беларускай фэдэрацыі хакею Дзьмітрыя Баскава і шэраг іншых спартоўцаў і спартовых функцыянэраў.

  • тэнісістку Арыну Сабаленка,
  • галоўнага трэнэра зборнай Беларусі па хакеі Міхаіла Захарава,
  • лёгкаатлета Максіма Недасекава,
  • былога гульца зборнай Беларусі па гандболе Сяргея Рутэнку,
  • галоўнага трэнэра зборнай Беларусі па веславаньні на байдарках і каноэ Ўладзімера Шантаровіча,
  • лёгкаатлетку Настасьсю Мірончык-Іванову,
  • старшыню Беларускай тэніснай фэдэрацыі Сяргея Цяцерына,
  • байдарачніцу Марыну Літвінчук.

Летась Дзьмітры Баскаў стаў фігурантам шэрагу скандалаў. У прыватнасьці, яго апазналі сярод удзельнікаў бойкі на «плошчы Пераменаў», пасьля якой атрымаў сур’ёзныя траўмы і памёр мастак Раман Бандарэнка.

Таксама Дзьмітры Баскаў быў сярод арганізатараў аўтапрабегаў за Лукашэнку, падчас аднаго зь іх дэманстратыўна на відэакамэру піў з рыльца гарэлку «Прэзыдэнт».

Латвія, якая разам зь Беларусьсю мелася праводзіць вясной 2021 году чэмпіянат сьвету па хакеі, унесла Баскава ў сьпіс неўязных.

​
XS
SM
MD
LG