Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынікі 2020 году: поўны санкцыйны сьпіс Эўразьвязу супраць Лукашэнкі і ягонага атачэньня


Пратэстоўцы зьвяртаюць увагу Эўразьвязу на сытуацыю ў Беларусі, архіўнае фота.

Пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў і беспрэцэдэнтнага гвалту супраць мірных пратэстоўцаў Аляксандар Лукашэнка са сваімі атачэньнем зноў трапілі пад санкцыі Эўразьвязу, ЗША ды іншых краін сьвету.

Эўразьвяз цягам 2020 году ўводзіў свае візавыя і маёмасныя санкцыі супраць беларускіх уладаў у тры этапы.

Першы санкцыйны сьпіс абнародаваны 2 кастрычніка. У ім апынуліся 40 беларускіх чыноўнікаў: кіраўнікі і старшыя афіцэры МУС, КДБ, сябры ЦВК ды іншыя асобы, датычныя да фальшаваньня выбараў і да палітычных рэпрэсій.

Першы этап санкцый

2 кастрычніка Эўразьвяз, на дадатак да «чорнага сьпісу», які існаваў на той момант і ў які ўваходзілі Ўладзімер Навумаў, Віктар Шэйман, Юры Сівакоў і Дзьмітры Паўлічэнка, датычныя да зьнікненьня ў Беларусі апанэнтаў улады ў 1999–2000 гадах, ухваліў новы санкцыйны сьпіс: увёў санкцыі супраць 40 беларускіх чыноўнікаў — кіраўнікоў і старшых афіцэраў МУС, КДБ, чальцоў ЦВК, былога генэральнага пракурора.

Прадстаўнікі сілавых структураў, пасады на момант агучваньня рашэньня:

Юры Караеў — міністар унутраных спраў
Генадзь Казакевіч — першы намесьнік міністра ўнутраных спраў
Аляксандар Барсукоў — намесьнік міністра ўнутраных спраў
Сяргей Хаменка — намесьнік міністра ўнутраных спраў
Юры Назаранка — намесьнік міністра ўнутраных спраў
Хазалбек Атабекаў — намесьнік камандуючага ўнутранымі войскамі МУС
Аляксандар Быкаў — камандзір спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня ўнутраных войскаў МУС
Аляксандар Шэпелеў — кіраўнік дэпартамэнту аховы МУС
Дзьмітрый Балаба — камандзір АМАП ГУУС Менгарвыканкаму
Іван Кубракоў — кіраўнік ГУУС Менгарвыканкаму
Максім Гамола — намесьнік начальніка Маскоўскага РУУС Менску
Аляксандар Аляшкевіч — першы намесьнік начальніка Маскоўскага РУУС Менску
Андрэй Галенка — намесьнік начальніка Маскоўскага РУУС Менску
Аляксандар Васільеў — начальнік УУС Гомельскага аблвыканкаму
Алег Шулякоўскі — першы намесьнік начальніка УУС Гомельскага аблвыканкаму
Анатоль Васільеў — начальнік УУС Гомельскага аблвыканкаму
Аляксандар Астрэйка — начальнік УУС Берасьцейскага аблвыканкаму
Максім Міховіч — камандзір АМАП УУС Берасьцейскага аблвыканкаму
Леанід Жураўскі — камандзір АМАП УУС Віцебскага аблвыканкаму
Міхаіл Дамарнацкі — камандзір АМАП УУС Гомельскага аблвыканкаму
Іван Сакалоўскі — былы начальнік менскага цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на 1-м завулку Акрэсьціна
Валеры Вакульчык — дзяржсакратар Савету бясьпекі, экс-старшыня КДБ
Сяргей Церабаў — першы намесьнік старшыні КДБ
Дзьмітры Равуцкі — намесьнік старшыні КДБ
Уладзімер Калач — намесьнік старшыні КДБ
Алег Чарнышоў — намесьнік старшыні КДБ
Аляксандар Канюк — былы генэральны пракурор Беларусі.

Кіраўнікі і чальцы Цэнтравыбаркаму:

Лідзія Ярмошына — старшыня Цэнтральнай камісіі ў выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў
Вадзім Іпатаў — намесьнік старшыні Цэнтравыбаркаму
Алена Дмухайла — сакратар Цэнтравыбаркаму
Андрэй Гуржы — чалец Цэнтравыбаркаму
Вольга Дарашэнка — чалец Цэнтравыбаркаму
Сяргей Каліноўскі — чалец Цэнтравыбаркаму
Сьвятлана Кацуба — чалец Цэнтравыбаркаму
Аляксандар Ласякін — чалец Цэнтравыбаркаму
Ігар Плышэўскі — чалец Цэнтравыбаркаму
Марына Рахманава — чалец Цэнтравыбаркаму
Алег Сьліжэўскі — чалец Цэнтравыбаркаму
Ірына Цалікавец — чалец Цэнтравыбаркаму.

Другі этап санкцый

6 лістапада сьпіс быў пашыраны, у яго дадалі яшчэ 15 чыноўнікаў, у тым ліку Аляксандра і Віктара Лукашэнкаў, а таксама кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі і прэс-сакратарку, старшыню КДБ, старшыню Сьледчага камітэту, старшыню Канстытуцыйнага суду і іншых асобаў з найвышэйшага кіраўніцтва.

Аляксандар Лукашэнка — абвешчаны ЦВК пераможцам выбараў 9 жніўня, не прызнаны за легітымнага прэзыдэнта краінамі Эўразьвязу, ЗША і іншымі дзяржавамі сьвету
Віктар Лукашэнка — памочнік прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы
Ігар Сергеенка — кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта
Іван Тэртэль — старшыня КДБ
Раман Мельнік — начальнік Галоўнага ўпраўленьня аховы правапарадку і прафіляктыкі МУС
Іван Наскевіч — старшыня Сьледчага камітэту
Аляксей Волкаў — экс-першы намесьнік старшыні Сьледчага камітэту, старшыня Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртызаў
Сяргей Аземша — намесьнік старшыні Сьледчага камітэту
Андрэй Смаль — намесьнік старшыні Сьледчага камітэту
Андрэй Паўлючэнка — кіраўнік Апэратыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзыдэнце
Ігар Бузоўскі — намесьнік міністра інфармацыі
Натальля Эйсмант — прэс-сакратарка прэзыдэнта
Сяргей Зубкоў — камандзір групы «Альфа» (спэцназ)
Андрэй Раўкоў — былы дзяржаўны сакратар Рады бясьпекі
Пётар Міклашэвіч — старшыня Канстытуцыйнага суду

Трэці этап санкцый

17 сьнежня Рада Эўразьвязу зацьвердзіла новы пакет санкцыяў адносна Беларусі. Пад абмежаваньні трапілі яшчэ 29 фізычных асобаў і 7 юрыдычных.

Фізычныя асобы:

Анатоль Сівак — віцэ-прэм’ер ураду Беларусі
Іван Эйсмант — кіраўнік Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі
Уладзімер Каранік — памочнік прэзыдэнта па Горадзенскай вобласьці (экс-міністар аховы здароўя)
Натальля Качанава — старшыня Савету Рэспублікі
Ігар Луцкі — міністар інфармацыі
Павал Лёгкі — экс-намесьнік міністра інфармацыі
Андрэй Швед — генэральны пракурор
Генадзь Богдан — намесьнік кіраўніка спраў прэзыдэнта
Ігар Бурмістраў — першы намесьнік камандуючага ўнутранымі войскамі
Арцём Дунько — старшы інспэктар Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў КДК
Алег Каразей — начальнік упраўленьня прафіляктыкі МУС
Дзьмітры Кур’ян — намесьнік начальніка галоўнага ўпраўленьня аховы правапарадку і прафіляктыкі МУС
Аляксандар Турчын — старшыня Менаблвыканкаму
Дзьмітры Шумілін — намесьнік начальніка аддзелу масавых мерапрыемстваў ГУУС Менгарвыканкаму
Віталь Стасюкевіч — намесьнік начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі Горадні
Сяргей Каліньнік — начальнік Савецкага РУУС Менску
Віктар Станіслаўчык — намесьнік начальніка Савецкага РУУС Менску
Вадзім Прыгара — начальнік Маладэчанскага РАУС
Вікторыя Шабуня — судзьдзя Цэнтральнага раённага суду Менску
Аляксандар Петраш — судзьдзя Цэнтральнага раённага суду Менску
Юлія Густыр — судзьдзя Цэнтральнага раённага суду Менску
Алена Жывіца — судзьдзя Кастрычніцкага раёну Менску
Алена Някрасава — судзьдзя Заводзкага раённага суду Менску
Марына Фёдарава — судзьдзя Савецкага раённага суду Менску
Алена Літвіна — судзьдзя Ленінскага раённага суду Менску
Натальля Дзядкова — судзьдзя Партызанскага раённага суду Менску
Андрэй Лагуновіч — судзьдзя Савецкага раённага суду Гомля
Аляксандар Шакуцін — бізнэсовец з атачэньня Лукашэнкі
Мікалай Верабей — бізнэсовец з атачэньня Лукашэнкі.

Юрыдычныя асобы:

ЗАТ «Белтэхэкспарт»
«Дана Холдынгз/Дана Астра»
Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
ТАА «Сінэзіс»
ААТ «АГАТ — электрамэханічны завод»
ААТ «140-ы рамонтны завод»
ААТ «Менскі завод колавых цягачоў».


Прычынамі санкцыяў сталі рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў: адвольныя арышты і жорсткае абыходжаньне, у тым ліку катаваньне, а таксама запалохваньне журналістаў і гвалт над імі.

Акрамя таго — парушэньні правілаў прэзыдэнцкіх выбараў, невыкананьне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасьці і празрыстасьці выбараў, адхіленьне на ўяўных падставах ад выбарчай кампаніі апазыцыйных кандыдатаў, стварэньне абмежаваньняў для назіральнікаў на выбарчых участках, перадузятае фармаваньне выбарчых камісіяў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG