Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нас усіх аб’ядноўвае адно жаданьне». Фонды культурнай, мэдычнай і спартовай салідарнасьці павіншавалі беларусаў з Новым годам. ВІДЭА


Ніна Багінская, адна з герояў пратэстаў 2020 году ў Беларусі, зьнялася ў сьвяточным роліку. Скрыншот зь відэа FREEDOM BELARUS 4.0
Ніна Багінская, адна з герояў пратэстаў 2020 году ў Беларусі, зьнялася ў сьвяточным роліку. Скрыншот зь відэа FREEDOM BELARUS 4.0

Аўтары відэа ўпэўненыя, што жыцьцё беларусаў за год істотна зьмянілася. Ролік завяршаецца словамі: «Нас усіх аб’ядноўвае адно жаданьне. Хай яно зьдзейсьніцца».

Фонды культурнай, мэдычнай і спартовай салідарнасьці выпусьцілі супольны відэаролік пад назвай Freedom Belarus 4.0.

На кадрах — многія вядомыя асобы, у прыватнасьці лёгкаатлет Андрэй Краўчанка, актывістка Ніна Багінская, Аляксандар Ждановіч, вядомы сваім вобразам Маляваныча ў «Калыханцы», фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская і іншыя.

«Ці можа зьмяніцца жыцьцё чалавека за 1 год? Вядома, калі гаворка ідзе пра беларуса», — гаворыцца ў апісаньні відэа.

Ролік завяршаецца словамі: «Нас усіх аб’ядноўвае адно жаданьне. Хай яно зьдзейсьніцца», а таксама намёкам на навагодняе віншаваньне па тэлевізіі ад Сьвятланы Ціханоўскай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG