Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура завяла справы на Ціханоўскую, Кавалькову, Латушку і іншых сябраў Каардынацыйнай рады. Ім пагражае да 12 год турмы


Каардынацыйная рада, паседжаньне 18 жніўня.
Каардынацыйная рада, паседжаньне 18 жніўня.

Пракуратура называе Каардынацыйную раду, створаную пасьля сфальшаваных выбараў, «экстрэмісцкім фармаваньнем», і завяла справу паводле ч.1 арт.361-1 Крымінальнага кодэкса.

Генэральная пракуратура паведаміла, што з улікам зьвестак, атрыманых у ходзе расьсьледаваньня Сьледчым камітэтам крымінальнай справы ў дачыненьні да сябраў Каардынацыйнай рады па ч.3 ст.361 Крымінальнага кодэксу, прыняла рашэньне аб завядзеньні крымінальнай справы ў дачыненьні да іншых асоб.

Сярод іх Сьвятлана Ціханоўская, Марыя Калесьнікава, Максім Знака, Павал Латушка, Вольга Кавалькова, Сяргей Дылеўскі і іншыя.

Пракуратура называе падставай для справы «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня і кіраваньне ім», паводле ч.1 арт.361-1 Крымінальнага кодэксу.

Пакараньне па гэтым артыкуле — да 5 гадоў зьняволеньня.

У дачыненьні да Аляксея Лявончыка, які кіруе фондам дапамогі пацярпелым ад гвалту і рэпрэсій By_Help, i iншых грамадзян пракуратура распачала крымінальную справу ў сувязі з фінансаваньнем дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня — па арт.361-2 Крымінальнага кодэксу.

Крымінальныя справы перададзеныя ў цэнтральны апарат Сьледчага камітэту.

Акрамя таго, па даручэньні Генэральнай пракуратуры Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу ў дачыненьні да сябраў Каардынацыйнай рады і іншых асоб па ч.1 арт.357 Крымінальнага кодэксу — змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам.

Пакараньне па гэтым артыкуле — да 12 гадоў зьняволеньня.

Як і чаму ўзьнікла Каардынацыйная рада

Каардынацыйная рада была створаная Сьвятланай Ціханоўскай пасьля сфальшаваных выбараў прэзыдэнта 9 жніўня з мэтай перамоваў з уладамі аб выхадзе з палітычнага крызісу, спыненьні гвалту і правядзеньні новых справядлівых выбараў. Але ўлады на дыялёг не пайшлі, а працягнулі рэпрэсіі супраць сябраў Каардынацыйнай рады. Цяпер Рада налічвае 5 тысячаў чальцоў, многія чальцы прэзыдыюму Рады знаходзяцца альбо ў турме, альбо за мяжой. Частка сябраў рады знаходзіцца ў Беларусі.

Прэзыдыюм Рады цалкам знаходзіцца або за мяжой, як Павал Латушка, Сьвятлана Алексіевіч, Сяргей Дылеўскі, Вольга Кавалькова, або ў турме, як Марыя Калесьнікава і Максім Знак. Лілія Ўласава — пад падпіскай аб нявыезьдзе, супраць яе вядзецца крымінальны перасьлед.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG