Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Хай нас будуць сотні тысяч!» Сьвятлана Ціханоўская дала старт кампаніі «Я/Мы Каардынацыйная рада»


Сьвятлана Ціханоўская ў дзень галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах
Сьвятлана Ціханоўская ў дзень галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах

Праца грамадзянскай плятформы далей будзе арганізаваная ў рамках агульнанацыянальнага руху, для чаго мяркуецца сфармаваць арганізацыйны камітэт.

Усім ахвотным прапануецца запісвацца дзеля салідарнасьці з арыштаванымі і высланымі чальцамі прэзыдыюму.

«Улада спрабуе перашкодзіць нашай працы — арыштамі, пагрозамі, высылкамі за мяжу, — заявіла Сьвятлана Ціханоўская. — Усё гэта адчулі на сабе сябры прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, якая прадстаўляе інтарэсы ўсіх нас. Дакажам, што такімі мэтадамі беларусаў не спыніць. Захаваць працу рады можна толькі масавым далучэньнем і салідарнасьцю. Хай нас будуць сотні тысяч! Мы ня будзем трываць зьнявагі, гвалт і зьдзекі яшчэ 5 гадоў. Працягнем барацьбу за нашу перамогу для новай Беларусі».

У сеціве разьмешчаны зварот арганізацыйнага камітэту агульнанацыянальнага руху.

Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, падтрымліваем створаную на ініцыятыву Сьвятланы Ціханоўскай Каардынацыйную раду. Делэгуем прэзыдыюму ў складзе Сьвятланы Алексіевіч, Ліліі Ўласавой, Сяргея Дылеўскага, Максіма Знака, Вольгі Кавальковай, Марыі Калесьнікавай, Паўла Латушкі прадстаўляць нашыя інтарэсы ў наступных пытаньнях:

  • Аднаўленьне законнасьці ў Рэспубліцы Беларусь
  • Арганізацыя працэсу пераадоленьня палітычнага крызісу і забесьпячэньня згоды ў беларускім грамадзтве
  • Абарона сувэрэнітэту і незалежнасьці Рэспублікі Беларусь.

Таксама аргкамітэт далучаецца да наступных патрабаваньняў у адрас дзейнай улады:

  • Спыніць перасьлед грамадзянаў Беларусі з палітычных матываў
  • Прыцягнуць да адказнасьці вінаватых у рэпрэсіях супраць мірных маніфэстантаў
  • Вызваліць усіх палітзьняволеных, адмяніць неправамерныя судовыя пастановы, выплаціць кампэнсацыю пацярпелым
  • Прызнаць прэзыдэнцкія выбары 9 жніўня несапраўнымі
  • Правесьці новыя выбары паводле міжнародных стандартаў з новым складам выбарчых камісій усіх узроўняў.

Паведамляецца, што любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь можа ўступіць у пашыраны склад Каардынацыйнай рады і далучыцца да яго актыўнай працы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG