Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская: Дыялёг павінен распачацца да 5 лістапада, бо пасьля Лукашэнка страціць легітымнасьць


Сьвятлана Ціханоўская

Экс-кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі дала інтэрвію ўплывовай польскай газэце «Rzeczpospolita». Са Сьвятланай Ціханоўскай размаўляў галоўны рэдактар выданьня Багуслаў Хработа.

Вось яе некаторыя заявы:

  • Я бачу, што Пуцін яго падтрымлівае, але ня вельмі актыўна. Ён ня выслаў вайскоўцаў, а пакуль стаіць і назірае.
  • Мы хочам жыць, як на Захадзе. Але мы разумеем, што Расея — гэта дружалюбная нам дзяржава, гэта прыязны нам народ.
  • Дыялёг павінен распачацца да 5 лістапада, калі ў Лукашэнкі канчаюцца паўнамоцтвы. Пасьля гэтай даты яго загады ня мецьмуць юрыдычнай сілы.
  • Мы будзем і далей дзейнічаць празь мірныя акцыі пратэсту і страйкі. Сваёй пагардай да яго. Мы не адступім, і рана ці позна яму давядзецца сысьці.
  • Улады не гатовыя да дыялёгу, таму ня выключана, што ў найбліжэйшай будучыні нам давядзецца зьвярнуцца да суседніх дзяржаваў па дапамогу ў пасярэдніцтве.
  • Неўзабаве мы арганізуем паездкі, каб інфармаваць грамадзкую думку (у сьвеце) пра тое, што адбываецца ў нашай краіне
  • Неабходны пэрсанальныя санкцыі супраць адказных за рэпрэсіі: забарона на ўезд і замарожваньне банкаўскіх рахункаў. Сьпіс ЭЗ павінен быць пашыраны.
  • Спачатку я спалохалася, што страйкі прывядуць да крызісу. Але беларусы кажуць, што гатовыя некаторы час ператрываць крызіс, бо ведаюць, што свабода не ацэньваецца грашыма.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG