Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскаму чыноўніку, які прымушаў камісію мяняць пратакол, Лукашэнка прызначыў замену. Але і папярэдніка не пакрыўдзілі


Карыкатура на тэму прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі

Аляксандар Лукашэнка прызначыў кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Віцебска Юрыя Панфілава, які, як і ягоны папярэднік на пасадзе Сяргей Сташэўскі, адзначыўся скандальнымі загадамі.

Аляксандар Лукашэнка 21 сьнежня афіцыйна прызначыў шэраг кіраўнікоў раённых адміністрацый, Дзяржаўным памежным камітэце, міністэрствах і іншых дзяржаўных установах. Сярод прызначаных чыноўнікаў вылучаецца Юры Панфілаў, які стаў старшынём Кастрычніцкага раёну Віцебску.

Да 21 сьнежня Панфілаў узначальваў іншую раённую адміністрацыю ў горадзе, у Чыгуначным раёне. Чыноўнік вядомы тым, што забараняў любыя заяўкі ад прадстаўнікоў грамадзкіх аб’яднаньняў, партыяў і рухаў, пададзеных на правядзеньне масавых акцый.

Папярэднік Панфілава на пасадзе кіраўніка Кастрычніцкага раёну Віцебску Сяргей Сташэўскі пакінуў пасаду пасьля амаль 6 гадоў працы праз скандал з аўдыёзапісам, які апублікавалі ў інтэрнэце. На ім Сташэўскі прымушаў выбарчую камісію на ўчастку № 25 у школе № 44 зьмяніць пратакол галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах на карысьць Лукашэнкі, хоць паводле падлікаў там перамагла Сьвятлана Ціханоўская.

Праверка, якую анансаваў старшыня Віцебскага аблвыканкаму Мікалай Шарсьнёў, прайшла без абвяшчэньня вынікаў для грамадзкасьці. А ўжо ў сьнежні Сташэўскі пераехаў у Менск, яго прызначылі намесьнікам старшыні «Белгідрамэту».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG