Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На ўчастку ў Віцебску, дзе прымусілі перапісаць пратакол на карысьць Лукашэнкі, парушэньняў ня выявілі


Ілюстрацыйнае фота

На выбарчым участку № 25 у Віцебску парушэньняў падчас прэзыдэнцкіх выбараў ня выяўлена. Такі адказ прыйшоў на запыт Tut.by з галоўнай управы ідэалягічнай работы і справаў моладзі аблвыканкаму.

Менавіта з гэтага ўчастка ў сеціва трапіў скандальны запіс з голасам, як мяркуецца, на той момант кіраўніка Кастрычніцкага раёну Віцебску Сяргея Сташэўскага, які прымусіў настаўнікаў перапісаць пратаколь на карысьць кандыдата Аляксандра Лукашэнкі.

У адказе з подпісам галоўнага ідэоляга вобласьці Генадзя Ягорава таксама паведамляецца, што Сташэўскі ўжо не працуе кіраўніком адміністрацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG