Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упершыню ад 10 лістапада парушана замірэньне паміж Азэрбайджанам і Армэніяй


Мапа, апублікаваная 12 сьнежня на сайце Міністэрства абароны Расеі, паказвае дысьлякацыю расейскіх міратворцаў у зоне канфлікту

Рэжым спыненьня агню парушаны ў Нагорным Карабаху — упершыню пасьля падпісаньня 10 лістапада дамовы аб міры паміж Азэрбайджанам і Армэніяй пры ўдзеле Расеі.

Пагадненьне прадугледжвала, што Армэнія перадасьць Азэрбайджану пакінутыя акупаваныя тэрыторыі, прылеглыя да Нагорнага Карабаху. Умовы пагадненьня вызначалі, што ў рэгіёне разгарнуцца расейскія міратворчыя сілы. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што дасягнутае пагадненьне павінна стварыць умовы для доўгатэрміновага ўрэгуляваньня.

Як паведаміла Армянская служба Радыё Свабода са спасылкай на міністэрства абароны Армэніі, 12 сьнежня азэрбайджанскі бок аднавіў наступ у кірунку паселішчаў Стары Таглар і Хцабэрд у Нагорным Карабаху. Міністэрства абароны Армэніі заявіла, што падразьдзяленьні Арміі абароны самаабвешчанага Нагорнага Карабаху «прымаюць адэкватныя меры». Раней у суботу вайсковыя крыніцы ў Карабаху паведамілі, што ўзброеныя сілы Азэрбайджану спрабавалі атакаваць адну з армянскіх баявых пазыцыяў на паўднёвым кірунку.

Азэрбайджан у сваю чаргу паведаміў пра ўзброеную правакацыю армянскіх сілаў на Гадруцкім участку і пра параненага азэрбайджанскага вайскоўца, абвінаваціўшы Армэнію ў парушэньні рэжыму спыненьня агню. «Узброеныя сілы Азэрбайджану ўжылі адэкватныя захады ў адказ», – заявіла Міністэрства абароны Азэрбайджану.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG