Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Армэніі паведаміў пра абмен палоннымі паводле прынцыпу «ўсіх на ўсіх»


Нікол Пашыньян
Нікол Пашыньян

Бакі армянска-азэрбайджанскага канфлікту ў самаабвешчаным Нагорным Карабаху ўзгаднілі абмен палоннымі паводле прынцыпу «ўсіх на ўсіх».

Пра гэта ў відэазвароце да народу 6 сьнежня заявіў прэмʼер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян.

Напярэдадні стала вядома, што бакі канфлікту далі сьпісы Міжнароднаму камітэту Чырвонага Крыжа. Паводле Пашыньяна, гаворка павінна ісьці ня толькі пра людзей, якія апынуліся ў палоне падчас вайны ў Нагорным Карабаху, але і да вайны.

У звароце прэмʼер Армэніі не згадаў пра магчымасьць сваёй адстаўкі, якой дамагаецца апазыцыя.

Канфлікт у Нагорным Карабаху рэзка абвастрыўся ў канцы верасьня. Тады Баку і Ерэван абвінавацілі адзін аднаго ў эскаляцыі сытуацыі. 9 лістапада прэзыдэнты Расеі, Азэрбайджану і прэмʼер-міністар Армэніі падпісалі сумесную заяву аб поўным спыненьні ваенных дзеяньняў у Нагорным Карабаху. Азэрбайджанскі і армянскі бакі спыніліся на занятых пазыцыях, у рэгіёне разьмясьціліся расейскія міратворцы. Азэрбайджану павінны быць вернутыя ўсе раёны па пэрымэтры Нагорнага Карабаху. Армэніі гарантуецца стварэньне транспартнага калідора ў Карабах, а Азэрбайджану — у экскляў Нахічэвань.

У Армэніі пасьля падпісаньня пагадненьня пачаліся акцыі пратэсту з патрабаваньнем адстаўкі Пашыньяна. 17 апазыцыйных партый вылучылі на пасаду прэмʼер-міністра Вазгена Манук’яна. Ён узначальваў армянскі ўрад у 1990–1991 гадах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG