Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства абароны: галоўная задача арміі — падрыхтоўка да беларуска-расейскіх вучэньняў «Захад-2021»


Аляксандар Лукашэнка на вучэньнях "Захад-2017", верасень 2017
Аляксандар Лукашэнка на вучэньнях "Захад-2017", верасень 2017

Пра гэтую заяву намесьніка міністра абароны Беларусі Сяргея Патапенкі паведамляе Sputnik.

Патапенка зрабіў гэтую заяву ў сувязі з паступленьнем новага папаўненьня ва ўзброеныя сілы краіны і з пачаткам ад 1 сьнежня навучальнага году ў войсках.

Паводле Патапенкі, «асноўным напрамкам стане падрыхтоўка да сумесных з Расеяй вучэньняў». «Таму наша задача падрыхтаваць патрыёта, абаронцу нашай радзімы, які будзе ўпэўнена вывучаць узбраеньне і вайсковую тэхніку», — адзначыў Патапенка.

Вучэньні «Захад-2021» адбудуцца ў верасьні наступнага году на тэрыторыях Беларусі і Расеі.

Вучэньні «Захад» на тэрыторыі Беларусі праводзяцца раз на 4 гады, у папярэдніх «Захад-2017», паводле афіцыйных дадзеных, узялі ўдзел 13 тысячаў беларускіх і расейскіх вайскоўцаў.

Паводле зьвестак NATO, у вучэньнях узялі ўдзел значна больш вайскоўцаў.

Шэраг экспэртаў і палітыкаў у 2017 годзе выказвалі перасьцярогі, што вучэньні «Захад-2017» могуць быць выкарыстаныя для баявых дзеяньняў супраць краінаў Балтыі і Ўкраіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG