Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар РФ: Прысутнасьць войскаў NATO каля межаў РФ і Беларусі — патэнцыйная пагроза


Дзьмітрый Мезенцаў
Дзьмітрый Мезенцаў

Амбасадар РФ у Беларусь Дзьмітрый Мезенцаў лічыць, што прысутнасьць войскаў NATO каля межаў Расеі і Беларусі немагчыма трактаваць інакш як патэнцыйную пагрозу і «бразганьне зброяй».

«Зусім нядаўна я сустракаўся зь ініцыятывы маіх калегаў з шэрагам амбасадараў краінаў ЭЗ. Я задаў вельмі простае пытаньне: "Як ставіцца да таго, што танкі NATO, амэрыканскія ў тым ліку, знаходзяцца на тэрыторыі балтыйскіх краінаў у межаў Расеі і Беларусі?". На жаль, я не атрымаў выразнага адказу, таму што на самой справе інакш як бразганьне зброяй і патэнцыйную пагрозу саюзнай дзяржаве і двум братэрскім рэспублікам трактаваць гэта немагчыма, — Інтэрфакс цытуе словы амбасадара РФ зь інтэрвію тэлеканалу СТВ.

«А калі гэта так, адказ на гэта — у тым ліку згуртаванасьць вайсковых шыхтоў і на вучэньнях «Славянскае братэрства», — адзначыў Мезенцаў.

Паводле яго слоў, ваенныя вучэньні «Славянскае братэрства — 2020», якія праходзілі з 14 па 25 верасьня ў Беларусі, паказалі, што перакананасьць, воля і мужнасьць у абароне межаў саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі ні ў каго не павінныя выклікаць сумневы.

Паводле зьвестак сайту Globalfirepower, Расея мае 12950 танкаў, Беларусь — 532, Літва, Латвія і Эстонія ня маюць ніводнага.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG