Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія зацьвердзіла дапамогу беларусам, Кандрусевіч падае ў адстаўку, Хіжынкову ня выпусьцілі з турмы. Найважнейшае за 11 сьнежня


Сябры і сваякі чакаюць Вольгу Хіжынкову з ізалятара на Акрэсьціна

Вынікі дня 11 сьнежня.

Эўрапейская камісія прыняла пакет дапамогі ў памеры 24 млн эўра, які прынясе беспасярэднюю карысьць беларускаму насельніцтву.

Швайцарыя абвясьціла, што далучаецца да санкцыяў Эўразьвязу, якія прадугледжваюць забарону на ўезд для Аляксандра Лукашэнкі і яшчэ 14 чалавек зь Беларусі, а таксама замарожваньне іхных фінансавых актываў.

Мітрапаліт Кандрусевіч, якога ўлады не пускаюць у Беларусь, напісаў заяву аб адстаўцы праз узрост.

«Міс Беларусь-2008» і былая прэс-сакратарка футбольнага клюбу «Дынама» (Берасьце) Вольга Хіжынкова ня выйдзе на свабоду пасьля больш чым месяца ў зьняволеньні.

Ініцыятыва By_pol апублікавала чарговае відэа з камэраў сілавікоў. Запіс вёўся з задніх шэрагаў ачапленьня каля Палаца Незалежнасьці 23 жніўня, да якога падышоў шматтысячны марш

«Рэпартэры бязь межаў» назвалі Беларусь самай небясьпечнай у Эўропе краінай для журналістаў

Праваабарончая супольнасьць назвала ляўрэатаў Нацыянальнай прэміі ў трох намінацыях: «Журналіст году», «Праваабаронца году», «Кампанія / ініцыятыва году»

У Міжнародны дзень правоў адбылося віртуальнае адкрыцьцё «народных амбасадаў» Беларусі па ўсім сьвеце

Былы дыплямат і супрацоўнік МЗС Беларусі Валер Кавалеўскі кінуў працу ў Сусьветным банку, каб далучыцца да каманды Сьвятланы Ціханоўскай

Кіраўнік Фэдэрацыі хакею Расеі Ўладзіслаў Трацьцяк прапанаваў прэзыдэнту Міжнароднай фэдэрацыі хакею Рэнэ Фазэлю правесьці беларускую частку чэмпіянату сьвету — 2021 у Санкт-Пецярбургу

1967 інфікаваныя, 8 памерлі. У Беларусі новы рэкорд зарэгістраваных за дзень выпадкаў COVID-19

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG