Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Там жа [працаваць] трэба, а тут нічога ня робіш». Зьявілася новае відэа з камэр сілавікоў


Ачапленьне каля Палаца Незалежнасьці 23 жніўня
Ачапленьне каля Палаца Незалежнасьці 23 жніўня

Ініцыятыва By_pol апублікавала чарговае відэа з камэраў сілавікоў. Запіс вёўся з задніх шэрагаў ачапленьня каля палаца незалежнасьці 23 жніўня, да якога падышоў шматтысячны марш. 

Відэа складаецца з размоваў сілавікоў. А размовы сілавікоў складаюцца з шматлікіх нецэнзурных і абразьлівых слоў.

Пераказваючы літаратурнай мовай, сілавікі

  • абмяркоўваюць, дзе і каго з пратэстоўцаў здымаць буйным плянам, у прыватнасьці кажуць, што чалавека з дудой трэба запомніць, бо потым ён, магчыма, будзе стаяць у мэтро;
  • кажуць, што бляндынка ў жоўтай спадніцы, «падобная да Мальвіны», заробіць за ўдзел у акцыі «нармальна» грошай;
  • не разумеюць каманды «памыць» праспэкт;
  • папярэджваюць аднаго з пратэстоўцаў, каб адышоў, бо «пацярпіць» і потым будзе «сіні азадак» паказваць;
  • атрымліваюць каманду «папрацаваць», калі людзі пачнуць «больш-менш разыходзіцца»;
  • абмяркоўваюць, ці не завэрбаваць вайскоўцаў (відаць, тых, хто стаяў па пэрымэтры палаца), але сумняваюцца, ці вайскоўцам захочацца гэта паўтарыць;
  • дыскутуюць пра матывацыю сваёй службы — пачуцьцё ваеннай рамантыкі, адрэналін ці шапаткія купюры: «У банку ты б больш зарабіў?» — «Там жа ... [працаваць] трэба, а тут нічога ня робіш».

Гэта ўжо чацьвёртае відэа з камэр сілавікоў, апублікаванае абʼяднаньнем сілавікоў Беларусі By_pol. І другое з ачапленьня каля Палаца Незалежнасьці 23 жніўня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG