Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявілася сьведчаньне, як сілавікі зьбіваюць затрыманых у аўтазаку. ВІДЭА


Аўтазак з затрыманымі, Менск, 12 верасьня.

Відэа: By_Pol , абʼяднаньня былых сілавікоў Беларусі.

У салоне аўтазаку знаходзяцца каля 10 сілавікоў у балаклавах. У аўтазак прыводзяць ўсё новых і новых затрыманых мужчын, іх там больш дзесяці, большасьць стаяць на каленях на падлозе.

Затым прыводзяць мужчыну, які, мяркуючы па голасе, ужо пацярпеў. Ён пытаецца: «Навошта мяне ламаць, я ж нічога не раблю?» Яго ў адказ б'юць дубінкай двое сілавікоў – той стогне і кажа, што яму балюча.

Відэа: By_Pol – абʼяднаньне былых сілавікоў Беларусі, YouTube

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG