Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўскую, Калесьнікаву і Цапкалу ўзнагародзілі прэміяй Лютэра


Марыя Калесьнікава, Сьвятлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала, 16 ліпеня 2020 году
Марыя Калесьнікава, Сьвятлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала, 16 ліпеня 2020 году

Гэтыя тры жанчыны сымбалізуюць барацьбу беларусаў за дэмакратычную будучыню, адзначыў аргкамітэт прэміі, паведаміла «Нямецкая хваля».

Сьвятлана Ціханоўская, Марыя Калесьнікава і Вераніка Цапкала сталі ляўрэаткамі прэміі «Бясстрашнае слова» імя Марціна Лютэра. Цырымонія ўзнагароджаньня адбудзецца 24 красавіка ў нямецкім горадзе Вормсе, дзе ў XIV стагодзьдзі пачынальнік Рэфармацыі Марцін Лютэр адмовіўся перад рымскім імпэратарам адрачыся ад сваіх поглядаў.

Прэмію «Бясстрашнае слова» заснаваў зьвяз 16 гарадоў, у якіх жыў і працаваў Марцін Лютэр. Яе ўручаюць кожныя два гады людзям, якія сьмела абараняюць свае перакананьні, нягледзячы на жорсткі супраціў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG