Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новае апытаньне Chatham House: За Ціханоўскую галасавалі больш за 50 адсоткаў, за Лукашэнку – менш за 20


Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына, Менск, 10 жніўня 2020

У сацыялягічным дасьледаваньні брытанскага цэнтру Chatham House беларусы, сярод іншага, зноў адказалі на пытаньне: «За якога кандыдата вы галасавалі на прэзыдэнцкіх выбарах?»

Сьвятлану Ціханоўскую назвалі 50,1% рэспандэнтаў, Аляксандра Лукашэнку — 18,6%. Адмовіліся адказаць на пытаньне 15,4%, астатнія кандыдаты атрымалі менш за 3% кожны, а яшчэ 11,4% сказалі, што не галасавалі ні за кога з кандыдатаў у выбарчых бюлетэнях.

Паводле афіцыйных лічбаў Цэнтральнай выбарчай камісіі, Лукашэнка атрымаў 80,1% галасоў, а Ціханоўская — 10,1%.

Апытаньне было праведзена з 13 па 18 лістапада 2020 году з выкарыстаньнем мэтаду кампутарнага вэб-інтэрвію (CAWI). Апытвалася гарадзкое насельніцтва Беларусі. Колькасьць рэспандэнтаў – 864 асобы.

У ранейшым падобным апытаньні Chatham House, праведзеным у канцы верасьня, лічбы былі падобныя. Тады Ціханоўскую назвалі 52,2%, а Лукашэнку – 20,6%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG