Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гарадзкое» апытаньне Chatham House: Бабарыка самы папулярны, Латушка нароўні з Лукашэнкам


Плякат на дзьвярах выбарчага штабу Віктара Бабарыкі, чэрвень 2020

У сацыялягічным дасьледаваньні брытанскага цэнтру Chatham House беларусы, сярод іншага, адказвалі на пытаньне: «З гэтых людзей хто здаецца вам найбольш вартым стаць прэзыдэнтам Беларусі?»

Рэспандэнты маглі выбраць да трох чалавек са сьпісу, таму сума рэйтынгаў большая за 100%. Атрымаўся наступны рэйтынг:

Віктар Бабарыка — 38,2%
Аляксандар Лукашэнка — 20,8%
Павал Латушка — 20,3%
Валер Цапкала — 12,1%
Сьвятлана Ціханоўская — 9,9%
Марыя Калесьнікава — 7,5%
Сяргей Румас — 7,2%
Сяргей Ціханоўскі — 5,9%
Уладзімер Макей — 2,5%
Зянон Пазьняк — 2,4%
Андрэй Дзьмітрыеў — 1,5%
Натальля Качанава — 1,2%
Максім Знак — 0,7%
Анатоль Лябедзька — 0,7%
Уладзімер Каранік — 0,6%
Вераніка Цапкала — 0,5%
Юры Караеў — 0,5%
Максім Баграцоў — 0,4%
Кірыл Руды — 0,4%
Івонка Сурвіла — 0,1%
Ніхто з вышэйпералічаных — 18%

Апытаньне было праведзенае з 13 па 18 лістапада 2020 году з выкарыстаньнем мэтаду кампутарнага вэб-інтэрвію (CAWI). Апытвалася гарадзкое насельніцтва Беларусі. Колькасьць рэспандэнтаў — 864 асобы.

Віктара Бабарыку, які спрабаваў стаць кандыдатам у прэзыдэнты, затрымалі разам з ягоным сынам Эдуардам 18 чэрвеня. Супраць былога кіраўніка «Белгазпрамбанку» вылучылі абвінавачваньні ў злачынствах, прадугледжаных ч. 3 арт. 430 і ч. 2 арт. 235 КК Рэспублікі Беларусь нібыта па фактах атрыманьня хабараў арганізаванай групай у асабліва буйным памеры, а таксама легалізацыі («адмываньні») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры адпаведна. Ён дагэтуль знаходзіцца ў зьняволеньні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG