Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка сыходзіць? Аналітыкі пра тое, як «аддаюць любімую»


Сёньня Аляксандар Лукашэнка абвясьціў, што пасьля зьмены Канстытуцыі ня будзе прэзыдэнтам. Што стала прычынай гэтай заявы? Ці выканае ён гэтае абяцаньне? Якой будзе рэакцыя на гэтую заяву пратэстоўцаў, намэнклятуры, Захаду і Масквы?

Гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць палітолягі Рыгор Астапеня, Валерыя Касьцюгова і Арцём Шрайбман.

Астапеня

  • Я скептычна стаўлюся да ягонай заявы. Выраз «мяне ня будзе пры новай Канстытуцыі можа азначаць, што новай Канстытуцыі і ня будзе.
  • Важнай прычынай заявы была пазыцыя Расеі. І ў яе ёсьць інструмэнты ўплыву на Беларусь.
  • Ён хацеў зрабіць інакш, Лаўроў нагадаў яму пра абавязкі, які ён узяў на сябе.
  • Адной заявай складана людзей і натхніць, і расчараваць. Я ня думаю, што гэтая заява будзе мець такі ўжо вялікі ўплыў на грамадзтва.
  • Вельмі важна, што гэтая заява прагучала пасьля візыту Лаўрова.

Касьцюгова

  • Я б разумела заяву Лукашэнкі так, што ён гаварыў пра свой сыход з пасады як пра аддаленую пэрспэктыву.
  • Чыноўнікі вышэйшага ўзроўню знаходзяцца ў складанай сытуацыі, ім даводзіцца думаць аб тым, што будзе, калі крызіс вырашыцца не на карысьць Лукашэнкі.
  • Лукашэнка абяцае ім стабільны транзыт.
  • У Масквы ёсьць ідэя дамовіцца з Захадам пра беларускі транзыт.

Шрайбман

  • Лукашэнка пра сыход пасьля прыняцьця новай Канстытуцыі казаў палітвязьням у СІЗА КДБ, пра гэта сьведчылі і Васкрасенскі, і Ўласава.
  • Ён намякаў на гэта ў нядаўнім інтэрвію СМІ шэрагу краінаў.
  • Лукашэнка можа ўзяць назад свае словы, як гэта было адносна рэфэрэндуму ў Берасьці.
  • Гэта адна з самых важных заяваў за апошнія месяцы.
  • Я ніколі ня думаў, што Расея надта клапоціцца наконт Бабарыкі.
  • Лукашэнка цяпер думае пра перадачу ўлады кантраляванаму пераемніку, ён ня будзе перадаваць уладу свайму ідэалягічнаму апанэнту.
  • Пакуль гэта падобна да казахстанскага варыянту. Але Назарбаеў папулярны, а Лукашэнка — не.
  • Зьдзелка паміж Расеяй і Захадам аб тэхналёгіі транзыту і пэрсаналіі пераемніка немагчымая. Для гэтага Расеі Захад непатрэбны. У Захаду ў Беларусі няма рычагоў уплыву.
  • Сэктаральныя санкцыі супраць беларускай нафтавай прамысловасьці яшчэ шчыльней завяжуць яе на Расею.
  • Захад можа пагадзіцца на прарасейскага, але дэмакратычна абранага новага лідэра Беларусі.
  • Калі Расея забясьпечыць транзыт, Байдэн можа не ўмацоўваць санкцыі адносна Расеі за падтрымку Лукашэнкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG