Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штаб Ціханоўскай падаў першую заяву на расьсьледаваньне злачынстваў беларускіх сілавікоў па ўнівэрсальнай юрысдыкцыі, падазраваны Карпянкоў


Сілавікі брутальна зьбілі дырэктара менскай кветкавай крамы Максіма Харошына

Штаб Сьвятланы Ціханоўскай распрацоўвае падачу і іншых такіх заяў у розных краінах, куды выехалі сотні беларусаў, прайшоўшы праз катаваньні сілавікоў.

Як паведаміў афіцыйны тэлеграм-канал Сьвятланы Ціханоўскай, заяву для завядзеньня крымінальнай справы па факце гвалту над Максімам Харошыным – прадпрымальнікам, якога затрымалі ў двары дома ў Менску, зьбілі, павезьлі ў РУУС і зьбілі яшчэ і там да стану, калі давялося выклікаць хуткую дапамогу.

Так ён трапіў у бальніцу, пасьля якой выехаў у Літву.

Па ягонай справе сабралі фота і відэа ягонага затрыманьня, на якіх зафіксаваныя асобы падазраваных сілавікоў, далучылі вынікі мэдэкспэртызы, якая выявіла цялесныя пашкоджаньні.

Адвакат Гедрус Данэлюс, які падаў заяву ў Генпракуратуру Літвы, тлумачыць, што літоўскі закон дазваляе праводзіць дасудовае расьсьледаваньне і сам суд, калі злачынства было зьдзейсьнена не ў Літве і падазраваны не знаходзіцца ў краіне. Абавязкова павінен прысутнічаць заяўнік, гэта значыць пацярпелы. І калі ў справе ёсьць прамыя доказы, суд па ўнівэрсальнай юрысдыкцыі мае права на вынясеньне прысуду.

Падазраваным па гэтай справе праходзіць Мікалай Карпянкоў, на той момант начальнік ГУБАЗіК, а цяпер – намесьнік міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Штаб Сьвятланы Ціханоўскай распрацоўвае падачу і іншых такіх заяў у розных краінах, куды выехалі сотні беларусаў, якія прайшлі праз катаваньні з боку сілавікоў. Каардынацыйны цэнтар праекту будзе ў Вільні.

Дарадца Ціханоўскай Аляксандар Дабравольскі заявіў, што канчатковая мэта — крымінальны перасьлед у Беларусі, а прамежкавая — абвяшчэньне злачынцаў у міжнародны вышук:

«Мы запусьцілі гэты праект у рамках Народнага Трыбуналу. Кожны, хто зьдзяйсьняе злачынствы і бʼе дубінкамі людзей, павінен панесьці адказнасьць і не зьдзіўляцца, калі яго імя зьявіцца ў сьпісах Інтэрполу».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG