Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суды за супраціў сілавікам і за працу журналістам, масачны рэжым, папярэджаньне сьвятарам. Вынікі дня 18 лістапада


Сілавікі распыляюць газ у твар пратэстоўцам, Берасьце, верасень 2020
Сілавікі распыляюць газ у твар пратэстоўцам, Берасьце, верасень 2020

Мы сабралі для вас усё, што варта ведаць пра падзеі 18 лістапада.

У Новай Баравой аднавілі падачу вады. Водазабесьпячэньне ў 10-тысячным мікрараёне не працавала тры дні.

Абавязковы масачны рэжым увялі па ўсёй тэрыторыі Беларусі ад 18 лістапада. Апошнімі масачны рэжым увялі Берасьцейская вобласьць і некалькі раёнаў Магілёўскай і Горадзенскай абласьцей.

Журналісту Ігару Карнею прысудзілі 10 сутак.

Журналісту Максіму Лаўрэцкаму далі 15 сутак

15 сутак журналістцы Аляксандры Квіткевіч. Сакрэтны сьведка зь міліцыі казаў, што Аляксандра крычала «Жыве Беларусь!», «За што забілі Рому?», «Я выходжу!».

63-гадовага гарадзенца Юзафа Нямеру, які заступіўся за жанчыну перад амапаўцам і адсядзеў амаль два месяцы ў СІЗА, вызвалілі ў залі суду.

Суд паслаў на тры гады ў калёнію 21-гадовага тэхніка Антона Лакішыка за напад на амапаўца 14 ліпеня на Нямізе.

Суд у Менску пакараў 25-гадовага інжынэра-праграміста, які пырснуў з газавага балёнчыка ў міліцыянта, 4 гадамі зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму.

У Менску скасавалі правядзеньне каманднага чэмпіянату Эўропы па лёгкай атлетыцы.

Генпракуратура вынесла папярэджаньні сьвятарам Сергію Лепіну і Юрыю Касабуцкаму, якія абурыліся зносам народнага мэмарыялу Рамана Бандарэнкі.

Сям'я Бандарэнкі атрымала дазвол ад Генпракуратуры забраць цела Рамана.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG