Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка скасаваў пэнсіі для тых, каго ён пазбавіў дыпляматычнага рангу


Амбасадар Беларусі ў Славакіі Ігар Ляшчэня першым зь беларускіх дыпляматаў падтрымаў пратэстоўцаў

Аляксандар Лукашэнка сваім указам адмовіў у штомесячным грашовым утрыманьні асобам, пазбаўленым дыпляматычнага рангу. Адпаведны ўказ № 414 ад 16 лістапада апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і набудзе моц 18 лістапада.

Дакумэнт уносіць зьмены ва ўказ «Аб штомесячным грашовым забесьпячэньні асобных катэгорый дзяржаўных службоўцаў», які прадугледжвае выплату спэцыяльнага грашовага забесьпячэньня замест пэнсіі для вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў. Яно можа складаць ад 65 да 75% заробку.

Цяпер у лік дзяржаўных службоўцаў, якім належыць выплата, ня будуць уключацца, акрамя парушальнікаў закону або тых, хто дыскрэдытаваў сябе на службе, асобы, «пазбаўленыя кляснага чыну, кваліфікацыйнай клясы, дыпляматычнага рангу, пэрсанальнага званьня, воінскага (спэцыяльнага) званьня».

Лукашэнка таксама зможа прыняць асобнае рашэньне аб адмове ў выплаце штомесячнага грашовага забесьпячэньня.

Таксама выплаты спыняюцца ў сувязі са сьмерцю дзяржаўнага службоўца.

Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў і ў пэрыяд масавых пратэстаў у краіне Лукашэнка пазбавіў дыпляматычнага рангу шэраг чыноўнікаў і дыпляматаў, якія выказалі нязгоду з палітыкай уладаў. Сярод іх Павел Латушка, Ігар Ляшчэня, Васіль Марковіч, Уладзімер Астапенка, Павал Пуставы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG