Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадараў Латушку, Ляшчэню і Марковіча пазбавілі дыпляматычнага рангу


Ігар Ляшчэня

Павал Латушка і Ігар Ляшчэня пазбаўленыя дыпляматычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла ў сувязі са зьдзяйсьненьнем учынкаў, якія ганьбяць дзяржаўную (дыпляматычную) службу.

Адпаведныя ўказы Аляксандар Лукашэнка падпісаў 16 верасьня, паведамілі БелТА ў прэс-службе Лукашэнкі.

Яшчэ адным указам Аляксандар Лукашэнка вызваліў Васіля Марковіча ад пасады амбасадара ў Латвіі і пазбавіў яго дыпляматычнага рангу за неналежнае выкананьне службовых абавязкаў.

Былы амбасадар і экс-міністар культуры Павал Латушка нядаўна ўвайшоў у склад прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, а былы амбасадар Беларусі ў Славаччыне Ігар Ляшчэня выступіў са зваротам, у якім заклікаў спыніць гвалт у Беларусі.

Амбасадара Васіля Марковіча нядаўна выклікалі ў латвійскі МЗС для тлумачэньня заяваў Лукашэнкі пра тое, што пратэсты ў Беларусі фінансуюцца ў тым ліку з Латвіі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG