Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці ўзмоцніць Байдэн санкцыі адносна Беларусі? Дыскутуюць Карбалевіч, Цапкала і Цыганкоў


Якімі будуць адносіны Беларусі і ЗША, калі прэзыдэнтам быў абраны Джо Байдэн? Ці прыедзе тады ў Беларусь у хуткім часе амбасадар ЗША? Ці ўвядзе Вашынгтон новыя санкцыі адносна Беларусі? Якімі будуць шанцы на ўгоду ЗША і Расеі адносна Беларусі?

Гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць палітычныя аглядальнікі Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў і экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, былы амбасадар Беларусі ў ЗША Валер Цапкала.

Цапкала

  • У амэрыканскіх традыцыях два базавыя падыходы. Адзін грунтуецца на інтарэсах Амэрыкі, выгады для амэрыканскага бізнэсу, гэты падыход часьцей адстойваюць рэспубліканцы. Другі падыход заснаваны на прынцыпах, прынцыпах дэмакратыі і правоў чалавека. Гэты падыход больш уласьцівы дэмакратам.
  • З прыходам Байдэна ў беларускай палітыцы зьявіцца новы гулец — ЗША.
  • Мяркую, што бліжэйшым часам у ЗША будзе прыняты закон аб вылучэньні сур’ёзных сродкаў на падтрыманьне дэмакратыі ў Беларусі.
  • Думаю, што больш актыўнай будзе падтрымка страйкавага руху ў Беларусі з боку амэрыканскіх прафсаюзаў.
  • Лукашэнка надакучыў усім — беларускаму народу, Амэрыцы і нават Расеі.
  • Трамп ня мог эфэктыўна весьці дыялёг з Масквой, бо яго абвінавачвалі ў сувязях з Крамлём. Байдэна ніхто ў гэтым не абвінавачвае, і яму будзе прасьцей весьці дыялёг з Пуціным, у тым ліку і наконт Беларусі.
  • Я мяркую, што амбасадарка ЗША бліжэйшым часам не прыедзе ў Менск. Гэта азначала б фармальнае прызнаньне Лукашэнкі прэзыдэнтам.
  • Яе можа і прызначаць, але ў Менск яна не паедзе да таго часу, пакуль сытуацыя ў Беларусі не праясьніцца.
  • Мы зробім сумесную заяву з заклікам, каб гэтага не адбылося.

Карбалевіч

  • Зьмена ў амэрыканскай палітыцы безумоўна адбудзецца з прыходам Байдэна.
  • Я не зусім згодны са спадаром Цапкалам. Найбольш жорсткі падыход да афіцыйнага Менску быў, калі прэзыдэнтам ЗША быў рэспубліканец Джордж Буш малодшы.
  • А пры Абаму пра Беларусь у Вашынгтоне крыху забылі.
  • Адміністрацыя Трампа фактычна адмовілася ад амэрыканскага лідэрства ў сьвеце. І зьнешняя палітыка стала ізаляцыянісцкай.
  • У мяне ёсьць сумнеў, што Масква і Вашынгтон дамовяцца наконт Беларусі і пры прэзыдэнту Байдэну.
  • Беларуская тэма ня будзе для Байдэна першачарговай.
  • ЗША не адмянялі санкцыяў, якія дзейнічалі адносна Беларусі. Ёсьць эканамічныя санкцыі, хоць яны і замарожаныя, дзейнічаюць візавыя і пэрсанальныя санкцыі адносна пэўнага кола чыноўнікаў.
  • Пры адміністрацыі Трампа Беларусь пачала купляць амэрыканскую нафту. У гэтых умовах аднаўленьне санкцыяў адносна «Белнафтахіму» выглядае недарэчным.
  • Але калі рэпрэсіі ў Беларусі будуць узмацняцца, цалкам імаверна, што сэктаральныя санкцыі адносна беларускай нафтахімічнай галіны могуць быць адноўленыя.

Цыганкоў

  • Рэспубліканцы традыцыйна антырасейскія. Калі ў Расеі быў адносны лібэрал Мядзьведзеў, тады ЗША запусьцілі «перазагрузку» адносінаў.
  • Дэмакраты звычайна ставяцца больш жорстка да парушэньня правоў чалавека.
  • Дзярждэпартамэнт ЗША ў найменшай ступені залежыць ад зьменаў кіраўніцтва краіны. І там назіраецца пэўная пераемнасьць.
  • Наладжваньне стасункаў з Эўропай, з Кітаем, аднаўленьне ядзернай угоды з Іранам — усё гэта будзе для Байдэна больш прыярытэтна, чым беларускае пытаньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG