Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі заявілі, што маюць пляны Захаду для дэстабілізацыі ў Беларусі


Сустрэча Сяргея Нарышкіна і Аляксандра Лукашэнкі 22 кастрычніка ў Менску

Служба замежнай выведкі Расеі перадала беларускім калегам зьвесткі пра пляны Захаду для дэстабілізацыі становішча ў Беларусі, а таксама дала свае ацэнкі сытуацыі. Пра гэта заявіў дырэктар службы Сяргей Нарышкін у інтэрвію «РИА Новости».

«Мы даём погляд з так званага заходняга вугла — як заходні бок глядзіць на гэтыя працэсы, аналізуе, ацэньвае, якія захады робіць для таго, каб расхістаць сытуацыю ўнутры Беларусі, і свае ацэнкі перадаём, у тым ліку сваім беларускім калегам», — сказаў Нарышкін.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG