Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Уплыў звонку відавочны», — кіраўнік Службы зьнешняй выведкі Расеі ў Менску


Сяргей Нарышкін
Сяргей Нарышкін

Дырэктар Службы зьнешняй выведкі Расеі Сяргей Нарышкін па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў пра неабходнасьць захаваньня стабільнасьці ў Беларусі.

Нарышкін лічыць відавочнымі спробы зьмяніць уладу звонку. Пра гэта ён заявіў журналістам.

«Што тычыцца ўплыву звонку, ён відавочны. І мы гэта бачым і ў Расеі. Бачаць і нашыя калегі з Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі. Гэты ўплыў, па-першае, не бескарысьлівы. Мы бачым імкненьне неканстытуцыйнымі мэтадамі паспрабаваць зьмяніць існуючы лад, палітычную ўладу», — сказаў Нарышкін на тэлеканале «Беларусь 1».

Ён выказаў упэўненасьць, што для Беларусі важная стабільнасьць, а рэформа Канстытуцыі дасьць адказы на многія пытаньні.

Сёлета ў верасьні Нарышкін неаднаразова камэнтаваў падзеі ў Беларусі, у якіх, зь ягонага гледзішча, «выразна прасочваецца заходні сьлед».

«Акцыі пратэсту ад самага пачатку носяць добра арганізаваны характар і каардынуюцца з-за мяжы. Паводле наяўнай інфармацыі, і ў цяперашніх падзеях у Беларусі ЗША адыгрываюць ключавую ролю», — заяўляў ён.

Паводле Нарышкіна, выкарыстоўваюцца «самыя брудныя мэтады для разгойдваньня сытуацыі ў Беларусі».

«У працы з апазыцыяй амэрыканцы ссоўваюць фокус увагі на павышэньне актыўнасьці яе сілавога крыла зь ліку радыкальных нацыяналістаў. Дзярждэпартамэнт разгарнуў працу, каб падключыць да пратэставых выступаў экстрэмісцкія элемэнты. „Змагары за абноўленую Беларусь“ праходзяць падрыхтоўку ў Польшчы, Грузіі, ва Ўкраіне і ў краінах Балтыі пры ўдзеле інструктараў з ЦРУ і Пэнтагону», — казаў ён.

Нарышкін дадаў, што Захад бесцырымонна ўмешваецца і ў рэлігійную сытуацыю ў Беларусі, імкнучыся сутыкнуць прадстаўнікоў праваслаўнай і каталіцкай галін хрысьціянства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG