Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія ўлады сфальсыфікавалі выбары і сыстэматычна парушалі правы чалавека, — даклад АБСЭ


Марш у Курапаты, Менск, 1 лістапада 2020
Марш у Курапаты, Менск, 1 лістапада 2020

Справаздача АБСЭ аб сытуацыі ў Беларусі напярэдадні і пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня сьцьвярджае, што ёсьць «пераканаўчыя доказы» таго, што вынікі галасаваньня былі сфальсыфікаваныя і што «сілавыя структуры Беларусі сыстэматычна парушалі правы чалавека, рэагуючы на мірныя дэманстрацыі і пратэсты».

58-старонкавы даклад аўстрыйскага прафэсара міжнароднага права Вольфганга Бэнэдэка будзе прадстаўлены Пастаяннай радзе АБСЭ 5 лістапада. У дакумэнце, зь якім пазнаёміўся карэспандэнт Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк, гаворыцца, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі не былі ні празрыстымі, ні свабоднымі і справядлівымі.

Дакладчык адзначае, што парушэньні правоў чалавека ў Беларусі ў перад- і пасьлявыбарны час мелі масавы і сыстэматычны характар і «былі даказаныя без сумневу». «Асабліва трывожыць тое, што добра зафіксаваныя выпадкі катаваньняў і жорсткага абыходжаньня сілавікоў з палітычнымі іншадумцамі яшчэ не прывялі да таго, каб хтосьці быў прыцягнуты да адказнасьці, што пацьвярджае заявы аб агульнай беспакаранасьці, таксама з прычыны адсутнасьці справядлівага судовага разбору ў палітычных справах».

Справаздача аб сытуацыі ў Беларусі зьявілася пасьля таго, як 17 верасьня 2020 году 17 дзяржаў АБСЭ ўвялі ў дзеяньне так званы «маскоўскі мэханізм» для разгляду меркаваных парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі. Мэханізм дазваляе групе зь дзесяці і больш дзяржаў – чальцоў АБСЭ стварыць місію экспэртаў для вывучэньня пагрозаў правам чалавека ў краінах, якія ўваходзяць у арганізацыю.

Бэнэдэк, які быў аўтарам справаздачы АБСЭ аб меркаваных парушэньнях правоў чалавека ў Чачэніі ў 2018 годзе, быў прызначаны дакладчыкам аб Беларусі неўзабаве пасьля таго, але яму было адмоўлена ў візе для паездкі ў Беларусь.

Ягоныя 65 рэкамэндацый беларускім уладам, выкладзеныя ў дакладзе, уключаюць адмену афіцыйных вынікаў галасаваньня 9 жніўня і арганізацыю новых выбараў у адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі, а таксама вызваленьне палітвязьняў і журналістаў.

У дакладзе таксама рэкамэндуецца міжнароднай супольнасьці «прыцягваць да адказнасьці, дзе толькі магчыма, вінаватых у катаваньнях і бесчалавечным абыходжаньні сярод беларускіх сілавікоў і іх начальнікаў» і стварыць незалежны міжнародны орган для «паглыбленага расьсьледаваньня парушэньняў правоў чалавека ў кантэксьце прэзыдэнцкіх выбараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG