Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская заклікала Эўропу ўзмацніць ціск на Лукашэнку


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская заклікала эўрапейскія краіны аказваць больш актыўную падтрымку беларускай апазыцыі і ўзмацніць ціск на Менск.

«Нам неабходна дапамога якраз цяпер, і калі б эўрапейскія краіны, а таксама ўсе іншыя дзяржавы, якія падтрымліваюць наш рух, маглі дзейнічаць хутчэй, прымаючы свае рашэньні, гэта было б вельмі добра», — сказала яна ў інтэрвію Financial Times.

Ціханоўская таксама заклікала да ўвядзеньня санкцый супраць Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі, які ўзначальвае Аляксандар Лукашэнка. «Гэта было б для яго асабістым ударам», — адзначыла яна.

Ціханоўскі зьняпраўдзіла паведамленьні пра раскол унутры апазыцыйнага руху і заявіла, што мае намер абмеркаваць з эўрапейскімі лідэрамі магчымасьць увядзеньня бязьвізавага рэжыму для жыхароў Беларусі з тым, каб «яны адчувалі сябе больш свабоднымі», а «рэжым меў бы над імі менш улады».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG